Чарговы прызыў
У Беларусі ў жніўні — лістападзе 2016 года праводзіцца прызыў грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве. Юнакам 1998 года нараджэння, якім да дня прызыву споўнілася 18 гадоў, а таксама грамадзянам старэйшых прызыўных узростаў, якія стаяць на ўліку ці абавязаны на яго стаць і не знаходзяцца ў запасе, страцілі права на адтэрміноўку, не атрымалі персанальнай павесткі аб яўцы на мерапрыемствы па прызыве, неабходна з’явіцца з 12 жніўня па 30 лістапада (у працоўныя дні з 8:00 да 17:00 гадзін) у ваенкамат па адрасе: Глуск, вуліца Жыжкевіча, 8.
К. НОВІКАВА