Темы

І для сябе, і на замежжа. Пабывалі ў філіяле “Глускі” ААТ “Бабушкіна крынка”

І для сябе, і на замежжа. Пабывалі ў філіяле “Глускі” ААТ “Бабушкіна крынка”

Добрая частка жыхароў Глуска ведае і памятае гэтае прадпрыемства як маслазавод, цяпер гэта філіял “Глускі” ААТ “Бабушкіна крынка” — кіруючая кампанія холдынга “Магілёўская малочная кампанія “Бабушкіна крынка”. Такую назву завод атрымаў пасля рэарганізацыі ў 2012 годзе. І калі спытаць, як паміж сабой звязаны Глуск і Кітай, Глуск і Інданэзія, Глуск і Казахстан, то адказ будзе простым: праз філіял “Глускі” “Бабушкінай крынкі”. Менавіта тут у складскіх памяшканнях захоўваецца сухое малако, якое ідзе на экспарт, тут вырабляюцца мяшкі папяровыя для ўпакоўкі гэтай прадукцыі.

Днямі мы пабывалі ў філіяле і паглядзелі, як працуе лінія па выпуску мяшкоў і дзе захоўваецца сухое малако. Па колькасці работнікаў гэта адносна невялікае прадпрыемства, зараз працуе 21 чалавек,а вось іх вопытнасць, настрой на работу, зладжанасць і ўменне працаваць выводзяць яго ў лік стабільна працуючых, з добрымі паказчыкамі. У 2025 годзе філіял “Глускі” выпусціў прадукцыі ў натуральным выражэнні 1128 тысяч штук, за пяць месяцаў бягучага года — 541 тысячу штук, рост да мінулагодняга ўзроўню — 40 працэнтаў. Сярэдняя зарплата ў філіяле “Глускі” перавышае 2 тысячы рублёў, што зусім нядрэнна, гэта сярэдняя зарплата па раёне. Умовы працы — дастойныя, у гэтым пераканаліся асабіста, гэта пацвердзілі і самі работнікі.

На лініі па выпуску папяровых мяшкоў працуе шэсць чалавек. Генадзь Чарнікевіч і Валерый Самойлік заняты на вырабе рукавоў з чатырох слаёў паперы і нанясенні патрэбнай маркіроўкі з лагатыпам “Бабушкінай крынкі”: чырвонага колеру або сіняга (для абястлушчанай прадукцыі). Выраб саміх мяшкоў — справа жаночых рук. Запусціць рукаў на канвеер, загнуць адмысловым чынам, склеіць ніз, скласці ў роўныя стосы — гэтым пачаргова займаюцца Алена Глаз, Ніна Дзешкавец, Таццяна Грабко, Алена Зінкевіч. Я пастаяла каля іх, паглядзела — дзеянні самі па сабе няхітрыя, але ж іх пастаяннае паўтарэнне (адно слова — канвеер) стамляе, нават калі проста глядзіш. На гэтую маю заўвагу работніцы адказалі, што цягам рабочага дня, каб не было манатоннасці, яны мяняюцца адна з адной, зробяць паўтары тысячы мяшкоў і пераходзяць на другую аперацыю, а за дзень выпускаюць прыкладна 6 тысяч адзінак прадукцыі, бывае і болей. Дырэктар філіяла Уладзімір Дашкевіч пахваліў дзяўчат, сказаў, што працавітасці і вопыту ім не займаць, працуюць па шмат гадоў, у некаторых у працоўнай кніжцы толькі адзін запіс аб прыёме на работу. У пацвярджэнне гэтых слоў Таццяна Грабко сказала, што яна на гэтым прадпрыемстве ўжо 40 гадоў! Так, яны памятаюць і малако, і смятану, масла, сыры, што ў асартыменце вырабляліся на Глускім масласыразаводзе. Вось якраз у гэтым цэху іх і рабілі, гаворыць Уладзімір Казіміравіч, салілі ў вялікіх ваннах, потым на паліцах сыры дазравалі.

Работніцы з усмешкамі згадваюць мінулае і расказваюць пра цяперашняе: працуецца добра, умовы таксама добрыя, у цэху цёпла летам і зімой, ёсць дзе паесці, адпачыць, памыцца. А галоўнае — калектыў добры, падкрэслівае дырэктар, стабільны, працавіты, кожны сваё ведае і нават болей. Да прыкладу, Уладзімір Кавалёў — грузчык, замяняе каршчыка і машыніста трубачнай машыны, вучыцца на качагара. На сваім месцы і электраманцёр Анатоль Пуліновіч, ён абслугоўвае электраабсталяванне, тут такая залежнасць: чым лепш ён працуе, тым менш ён працуе і тым менш прастойвае цэх. Качагары ацяпляюць памяшканні, даюць гарачую ваду для тэхналагічных працэсаў і душавых. Свае задачы ў вартавой аховы і інжынерна-тэхнічных работнікаў, усе за работу трымаюцца і нярэдка робяць больш, чым патрабуюць службовыя абавязкі. Тыя самыя адмысловыя фігуры, клумбы на прылеглай тэрыторыі, разнастайная навагодняя ілюмінацыя зімой — усё гэта робіцца сваімі ж работнікамі. І справа не ў тым, што прадпрыемства багатае і ўсяго хапае, а ў тым, што зроблена ўсё з густам, з фантазіяй, з правільным падыходам.

Не без гонару Уладзімір Дашкевіч паказвае нам новае складское памяшканне, яго рэканструкцыю зрабілі ў лютым гэтага года, каб павялічыць плошчы для захоўвання малочных прадуктаў. Выканалі дэмантаж старога абсталявання і сцен, залілі подлогу, паставілі новыя вокны, ралетныя вароты, патынкавалі і пафарбавалі сцены і столь. Усе работы вяла спецыялізаваная будаўнічая арганізацыя. Разлічана памяшканне на 200 тон гатовай прадукцыі, зараз запоўнена амаль поўнасцю. Сушаць малако ў філіялах Быхава, Асіповіч і на галаўной пляцоўцы, там жа фасуюць у папяровыя мяшкі, зробленыя ў Глуску, тлумачыць дырэктар філіяла, частка гатовай прадукцыі захоўваецца таксама ў Глуску, потым адпраўляецца пакупнікам. Дарэчы, у дзень нашага візіту якраз павінна быць адгрузка чарговай партыі.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Фота А. АТЛАС

Последние новости

Будь в курсе

Почему стоит посеять морковь осенью

9 сентября 2026
Читать новость
Культура

Работнікі культуры раёна падрыхтавалі да свята пісьменства тэматычную пляцоўку “Глушчына літаратурная”. Частка яе экспазіцыі прысвечана — Альгерду Абуховічу

9 сентября 2026
Читать новость
Культура

День белорусской письменности собрал 5—6 сентября в Костюковичах творческих людей со всей страны

9 сентября 2026
Читать новость
АПК

Инновации в АПК: «умные» фермы и «правильное» молоко

9 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко заслушал доклад госсекретаря Совета безопасности Вольфовича

9 сентября 2026
Читать новость
Общество

Воспитанники ЦКРОиР Глуска побывали на экологической тропе, расположенной на территории лесного питомника Глусского лесхоза

9 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем