Темы

Ісачанка: Народам Беларусі і Расіі трэба як ніколі быць адзіным цэлым

Ісачанка: Народам Беларусі і Расіі трэба як ніколі быць адзіным цэлым

У Магілёве абмеркавалі шляхі паглыблення інтэграцыі Беларусі і Расіі. Гэта адбылося падчас пасяджэння Камісіі Парламенцкага Сходу па інфармацыйнай палітыцы Саюза Беларусі і Расіі, піша zviazda.by

— На сённяшні дзень падпісаны рознага роду пагадненні, дагаворы, мемарандумы паміж Магілёўскай вобласцю і 26 рэгіёнамі Расіі, — падкрэсліў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка. — Таваразварот з Расійскай Федэрацыяй складае болей чым 50%, у грашовым вымярэнні — каля 230 мільярдаў расійскіх рублёў. Расія — наш асноўны партнёр. Мы нарошчваем наш патэнцыял, рухаемся наперад, ёсць шмат напрацовак наконт вядучых прадпрыемстваў Магілёўскай вобласці, такіх як «Магілёўліфтмаш», «Белшына», «Магатэкс» і іншых. У перыяд беспрэцэдэнтнага санкцыйнага ціску наша супрацоўніцтва дае вялікія магчымасці па ўзаемадзеянні і стварэнні сумесных праектаў у вобласці імпартазамяшчэння.

Анатоль Ісачэнка адзначыў, што сёння вядучую ролю для Беларусі і Расіі іграе інфармацыйная бяспека. І ад яе наўпрост залежыць эканамічная. 

— Мы бачым, якую значнасць сёння набывае медыйнае поле, — звярнуў ён увагу на сёняшнія рэаліі. — Трэба актыўна супрацьстаяць агрэсіўнаму ціску нашых апанентаў, казаць праўду пра нашы дасягненні, планы, шляхі вырашэння. Фейкі, якія ўкідваюцца сёння ў інтэрнэт, не адпавядаюць рэчаіснасці. І нам прыходзіцца апраўдвацца. Навошта нам гэта рабіць? Нам трэба працаваць на карысць краіны і на карысць нашых людзей. 

— Ідзе барацьба не столькі за тэрыторыі, колькі за грамадскае меркаванне, — дадае старшыня Камісіі Парламенцкага Сходу па інфармацыйнай палітыцы (Мінск) Генадзь Давыдзька. – Напярэдадні Рэферэндуму ў Беларусі была праведзена вялікая работа па інфармаванню грамадства наконт таго, навошта гэта трэба. Так і зараз трэба адкрываць людзям вочы. Сёння больш звяртаюць увагу не на самі падзеі, а на тое, што пра іх думаюць і кажуць. І менавіта інфармацыя вельмі часта кіруе ўчынкамі людзей. А сёння гэта можа абярнуцца поўнай катастрофай. Чысціня інфармацыйнай крыніцы вельмі важная для дзейнасці і жыцця людзей. У ваенны час ўсё павінна быць выразна. Скажэнне фактаў павінна цалкам выкараняцца. Таму дэпутаты Беларусі і Расіі працуюць над заканадаўствам, якое павінна захаваць людзей ад недакладнай інфармацыі. 

Магілёў таксама далучыўся да анлайн-трансляцыі экспертна-медыйнага форуму «Саюзная дзяржава: эканамічная інтэграцыя — задачы развіцця», якая адбылася паміж Масквой і Мінскам. Падчас прамога ўключэння старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка акрэсліў маштабы той работы, якая сёння праводзіцца на прыкладзе Магілёўскай вобласці з Расійскай Федэрацыяй. Ён звярнуў увагу на тыя моманты, якія неабходна рэалізаваць, каб паскорыць працэс інтэграцыі. Сярод іх прапанова распрацаваць на ўзроўні Саюзнай дзяржавы механізмы крэдытавання імпартазамяшчальных праектаў, фарміраванне інфармацыйнай базы, якая дазволіць суб’ектам Расіі і Беларусі знаёміцца з тэхнічным патэнцыялам і магчымасці адзін аднаго для аператыўнага завязвання кааператыўных сувязяў і іншыя. 

— Нягледзячы на ўсе цяжкасці, нашым народам трэба як ніколі быць адзіным цэлым, — рэзюмаваў губернатар. – Кансалідацыя нашых рэгіёнаў з’яўляецца гарантам бяспекі нашых дзяржаў і далейшага развіцця. 

Последние новости

Будь в курсе

Глусский РОВД. О холодном оружии

20 августа 2026
Читать новость
Будь в курсе

Прямую линию 21 августа проведет депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Олег Дьяченко

20 августа 2026
Читать новость
Общество

В Глуске стартовал турнир по футболу среди детей и подростков на призы Глусского районного исполнительного комитета

20 августа 2026
Читать новость
Общество

О чем говорил Александр Лукашенко на первом ВНС

20 августа 2026
Читать новость
Общество

Злоумышленники продолжают обманывать граждан Могилёвской области в сети

20 августа 2026
Читать новость
АПК

Председатель комитета по сельскому хозяйству и продовольствию облисполкома Анатолий Ланкуть встретился с работниками ОАО «Экспериментальная база «Глуск» и «Глусский-АГРО»

20 августа 2026
Читать новость

Рекомендуем