Темы

Кожнае пятніца — роднае, сваё. Сёння — пра БЕЛАЗ.

Кожнае пятніца — роднае, сваё. Сёння — пра БЕЛАЗ.

У апошнюю пятніцу месяца згадваем сусветна вядомыя беларускія брэнды. Сёння — пра БЕЛАЗ.

Гісторыя Беларускага аўтазавода вядзе адлік з 1948 года, калі ў Жодзіне пачалося будаўніцтва завода тарфянога машынабудавання.
Назва “Беларускі аўтамабільны завод”, БЕЛАЗ, з’явілася ў 1958-м, калі на прадпрыемстве пачалі выпускаць 25-тонныя самазвалы МАЗ-525.
Зараз БЕЛАЗ — аўтарытэтны вытворца міжнароднага маштабу, а беларускія самазвалы маюць рэпутацыю надзейных транспартных сродкаў нават у самых суровых умовах эксплуатацыі адкрытых кар’ераў па здабычы карысных выкапняў.
Кожны трэці кар’ерны самазвал у свеце выпускаецца на БЕЛАЗе.
Геаграфія паставак — больш за 80 краін.
Грузапад’ёмнасць кар’ернага самазвала БЕЛАЗ-75710 (на здымку) — самага вялікага ў свеце — 450 тон.
Цікавы факт. Самая вялікая жывёла ў свеце — блакітны кіт — важыць каля 200 тон. Гэта значыць, БЕЛАЗ-75710 можа (у тэорыі, вядома ж) перавезці адразу дзве такія грамадзіны!

Последние новости

Культура

В кинотеатре «Москва» 31 октября пройдет памятный вечер к 90-летию кинорежиссера Виктора Турова

26 октября 2026
Читать новость
Общество

Сделано в Беларуси: от научной идеи до мирового рынка

26 октября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко видит обоюдное желание наполнить дружественные связи с Монголией практическим содержанием 

26 октября 2026
Читать новость
Будь в курсе

«Снежный снайпер» — новый сезон 2026–2027 стартует в декабре

26 октября 2026
Читать новость
Общество

Глусский Автопарк № 15: движение вперед

26 октября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Если есть техосмотр

25 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем