Темы

Кожная пятніца — роднае, сваё. Сёння раскажам пра Мінскі завод колавых цягачоў, вядомы ў першую чаргу пад брэндам Volat

Кожная пятніца — роднае, сваё. Сёння раскажам пра Мінскі завод колавых цягачоў, вядомы ў першую чаргу пад брэндам Volat

У апошнюю пятніцу месяца згадваем сусветна вядомыя беларускія брэнды. Сёння раскажам пра Мінскі завод колавых цягачоў, вядомы ў першую чаргу пад брэндам Volat.

“Тэхніка, якая не ведае перашкод!” — такі карпара-тыўны дэвіз аднаго з вядучых прадпрыемстваў Беларусі па вытворчасці спецыяльнай аўтамабільнай тэхнікі. І яно сапраўды так. Тэхніка Volat праедзе па любым бездарожжы і будзе працаваць пры любым клімаце, яна аднолькава добра зарэкамендавала сябе ў пясках пустынь і ва ўмовах вечнай мерзлаты.
Гісторыя МЗКЦ пачалася ў 1954 годзе, калі на тэрыторыі Мінскага аўтазавода было створана спецыяльнае канструктарскае бюро па распрацоўцы цяжкай і звышцяжкай тэхнікі для савецкай арміі.
Сваю сённяшнюю назву і статус самастойнага прадпрыемства завод атрымаў у 1991 годзе.
Тут выпускаюць шасі, цягачы, самазвалы, платформы для буравых установак, аўтацягнікі, тэхніку для нафтагазавай галіны і будаўніцтва. На базе ўнікальных шасі МЗКЦ манціруецца мноства розных відаў узбраення, у тым ліку знакамітыя комплексы “Іскандэр” і “Паланэз”.


З 2015 года МЗКЦ на базе аўтазборачнага прадпрыемства “Нёман” у Лідзе выпускае аўтобусы. Лінейка “Нёман” — гэта гарадскія, прыгарадныя, міжгароднія, турыстычныя і школьныя аўтобусы. Адна з апошніх мадэляў школьнага аўтобуса была прадэманстравана на нядаўняй выстаўцы “Белагра-2026”.
Таксама на МЗКЦ асвойваюць выпуск электробусаў.

Здымкі з сайта mzkt.by

Последние новости

Будь в курсе

Если есть техосмотр

25 октября 2026
Читать новость
Общество

Трудятся дорожники — живут дороги. Побывали в ДРСУ № 213

25 октября 2026
Читать новость
Власть

С Днем автомобилиста и дорожника! Поздравляет руководство района

25 октября 2026
Читать новость
Общество

В Глуске прошло торжественное собрание коллектива Автопарка № 15. Фоторепортаж

24 октября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Белстат: за девять месяцев в Беларуси ввели 2,7 млн кв. м жилья

24 октября 2026
Читать новость
Будь в курсе

С 26 по 30 октября на территории Могилёвской области пройдет Неделя детской безопасности

24 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем