Темы

Купалле ў Глускім раёне і ў Глуску

Купалле ў Глускім раёне і ў Глуску

З танцамі і песнямі

Купалле — адно з найбольш яскравых і паэтычных народных святаў. Многія беларускія пісьменнікі звярталіся ў сваіх творах да тэмы купальскай ночы, а ў народзе і дагэтуль існуе шмат паданняў і легенд. Напярэдадні Купалля заўжды наладжваюцца масавыя гулянні, бо ноч на Івана Купалу здаўна прынята праводзіць весела: з танцамі, песнямі і скокамі праз вогнішча.

Не засталіся без свята і жыхары Глушчыны. Святочныя купальскія мерапрыемствы прайшлі ва ўсіх сельскіх дамах культуры раёна. Праўда, вечарам, шостага ліпеня, з паловы дзясятай месцамі, у тым ліку і па Глуску, прайшлі кароткачасовыя, але моцныя дажджы, і святкаванне Купалля нагадвала гульню “Хто не схаваецца на некалькі хвілін, той прамокне наскрозь”. Тым не менш гэта не стала перашкодай для правядзення мерапрыемства і, больш таго, не сапсавала удзельнікам свята настрой, а нават узняло яго. Месцам масавага гуляння традыцыйна стаў раён цэнтральнага стадыёна. Тут разгарнула кірмаш раённае спажывецкае таварыства, а на летняй танцавальнай пляцоўцы для дзяцей і падлеткаў была наладжана дыскатэка.

Работнікі раённага Дома культуры арганізавалі для маленькіх гледачоў гульнявую праграму “Купальскія ігрышчы”. Дзве дзяўчынкі-малайчынкі забаўлялі дзетак рознымі конкурсамі, вадзілі карагоды, танцавалі і скакалі разам з малымі. Самых хуткіх, спрытных і актыўных частавалі салодкімі падарункамі.

Адразу пасля гульнявай праграмы пачалося тэатралізаванае прадстаўленне — народны абрад  “Ой, да і рана на Івана сонейка зайграла”. А каб усім было весела і людзі змаглі патанцаваць, народны вакальны ансамбль РДК “Крынічанька” парадаваў удзельнікаў свята песнямі, ды такімі, што некаторыя пусціліся ў скокі. Калі святочны канцэрт скончыўся, усіх адпачываючых запрасілі на танцавальную пляцоўку, дзе была наладжана начная дыскатэка. Між тым і гандляры рознымі прысмакамі не спяшаліся скласці свае палаткі, і амаль да дванаццаці гадзін усе жадаючыя маглі падсілкавацца пасля канцэрта.

Л. ХАРЛАНЧУК

 І карагод каля кастра

У разгар лета адзначаюць Купалле, адно з самых старажытных народных святаў, прысвечаных сонцу і росквіту зямлі. Здаўна ў яго святкаванні ўдзельнічалі ўсе жыхары вёскі, ад малога да вялікага. Вось і ў аграгарадку Заеліца купальскім вечарам сабраліся дарослыя і дзеці, каб павесяліцца, паглядзець праграму, якую падрыхтаваў калектыў Заеліцкага Цэнтра культуры. Дождж, хоць яго даўно чакалі, у гэты вечар быў недарэчы, праўда, на масавасць свята і агульны добры настрой вяскоўцаў ён не надта паўплываў — усяго і трэба было, што цяплей апрануцца і прыхапіць парасоны. Што да забаўляльнай праграмы, то яна таксама неўзабаве прадоўжылася. Увесь вечар узнімалі настрой сваімі цудоўнымі песнямі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці Заеліцкага цэнтра культуры і вольнага часу. Сваё прадстаўленне паказалі і дзеці. Пошукі папараць-кветкі — адзін з самых таямнічых рытуалаў купальскай ночы, гэтую кветку шукаў Іванка для Купалінкі, а Лясун, Баба-Яга, чэрці і русалкі збівалі яго з дарогі, ды дзе там — дабро і каханне ўсё перамагаюць.

Майстрамі Дома рамёстваў была наладжана бяспройгрышная латарэя, у якую можна было выйграць рэчы ручной работы, а жадаючыя маглі купіць сабе вельмі прыгожыя саламяныя вяночкі.

Бліжэй да поўначы пад песню “Купалінка” ўсе прысутныя сабраліся ў вялікі карагод каля кастра, без якога не абыходзіцца ніводная купальская ноч. Гавораць, што агонь забірае нядобрыя думкі і ўсё дрэннае, што прымушае нас пакутаваць. Купалле заўсёды было ці не самым вясёлым і таямнічым народным святам. Яно авеяна такой колькасцю легенд і паданняў, як ні адно іншае народнае свята, і ніхто не можа паручыцца, што тут праўда, а што — выдумка.

К. НОВІКАВА

 Іх здружыў гэты вечар

Вясёлае, цікавае, танцавальна-песенна-тэатралізаванае прастаўленне адбылося 6 ліпеня ў дзіцячым аздараўленчым лагеры “Гарадок”, што дзейнічае на базе Бярозаўскага ВПК. На першай лагернай змене, якая пачалася 27 чэрвеня, тут адпачываюць 75 хлопчыкаў і дзяўчынак. Мерапрыемства — кожны дзень! Гэтыя словы тут прыняты як кіраўніцтва да дзеяння.  І зразумела, што ў святочны купальскі вечар сумаваць было ну ніяк немагчыма. Найперш, касцюмы прыдумаць і змайстраваць павінны былі не толькі галоўныя героі дзеяння — Іванка, Купалінка і розныя нячысцікі, — але і ўсе героі гуляння. Былі і пошукі чароўнай папараць-кветкі, і загадванне жаданняў, і купальскае вогнішча, і прыгожыя вяночкі з жывых кветачак.

— Першая змена лагера падабралася на дзіва таленавітай, — падзялілася ўражаннямі начальнік лагера Таццяна Бабовіч. — Дзеці падрыхтавалі вельмі прыгожыя  музычныя нумары, проста не верыцца, што гэта зроблена за адзін дзень. Тут, безумоўна, сказваюцца іх заняткі ў школе мастацтваў, у цэнтры творчасці, у іншых гуртках і аб’яднаннях. А яшчэ пры падрыхтоўцы да свята і за сам купальскі вечар дзеці вельмі здружыліся, яны сапраўды сталі як адна сям’я. І гэта здорава!

 Адзначылі свята разам

Пра тое, як адзначылі свята Купалля ў аграгарадку Завалочыцы, нам расказала мясцовая жыхарка і наша пастаянная чытачка, а часам і няштатны аўтар раёнкі Галіна Серафімаўна Немянкова. Зрэшты, жыве яна не ў Завалочыцах, а ў суседнім Заполлі, але стараецца бываць на ўсіх канцэртах і святочных праграмах, што праводзяцца завалочыцкімі культработнікамі і самадзейнымі артыстамі. На гэты раз яны таксама разам падрыхтавалі і паказалі вяскоўцам цікавае тэатралізаванае прадстаўленне, касцюмы былі такія прыгожыя, а артысты так увайшлі ў свае ролі, што было не разабраць, хто з іх прафесіянал, а хто ўдзельнік самадзейнасці. Былі, зразумела, і конкурсы, і гульні, і купальскія спевы, словам, свята для вяскоўцаў наладзілі ад душы. Вялікі дзякуй ім за тое, што не даюць сяльчанам сумаваць, што стараюцца ўносіць у іх будзённае жыццё новыя фарбы і добры настрой.

Т. ЛУГАВАЯ

Фота А. НЕМЯНКОВАЙ і К. НОВІКАВАЙ

Последние новости

Актуально

Нет банкомата — снимайте деньги на кассе магазина. Точки продаж подключаются к сервису по выдаче наличных от Беларусбанка

29 апреля 2024
Происшествия

Из зала суда. Началось с того, что вор увидел на улице незапертые «Жигули»

28 апреля 2024
Общество

В Глусском районе началась выплата материальной помощи ко Дню Победы

27 апреля 2024
Актуально

Где пьют — там и бьют. В Глусском районе прошла акция «Дом без насилия»

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Хроника освобождения Беларуси (1943—1944)

26 апреля 2024
Актуально

Запрашае Свята працы і вясны!

26 апреля 2024
Общество

Авария на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Актуально

Ещё больше товаров. Кредит от Беларусбанка

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
Актуально

ООО «БНБК-АГРО Глуск» приглашает на работу

16 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024
Происшествия

В Глусском районе на пожаре погиб человек

16 апреля 2024