Темы

Многа гасцей — многа падарункаў і радасці!

Многа гасцей — многа падарункаў і радасці!


Хто сказаў, што прымаць падарункі лепш, чым дарыць? Зрэшты, усяму свой узрост. Ёсць час, калі вялікую радасць прыносяць табе самі падарункі, і ёсць час, калі самому хочацца радаваць падарункамі іншых. І ёсць свята, калі жаданні прымаць і дарыць сустракаюцца, — Новы год. Найбольш відавочным гэта становіцца падчас акцыі “Нашы дзеці”, якая ўжо некалькі год праводзіцца ў краіне.
Стала ўжо традыцыяй, што старшыня Глускага раённага выканаўчага камітэта пачынае яе сустрэчамі з наведвальнікамі Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў і сацыяльна-педагагічнага цэнтра, што ў Калацічах. Ад прыгожых ёлак, бліскучых агеньчыкаў, адмысловых карнавальных касцюмаў і радасці ў дзіцячых вачах проста займае дух, атмасфера такая, што ўсе іншыя важныя справы важных і занятых людзей адыходзяць на другі план, саступаючы месца жаданню павіншаваць з Новым годам, парадаваць дзяцей, падарыць ім падарункі. Ад імя раённага выканаўчага камітэта старшыня райвыканкама Юрый Дымша і намеснік старшыні Людміла Клыга ўручылі салодкія пачастункі больш як 50 наведвальнікам “ірландскага дома”. Гэта і дарослыя, і маленькія, і крыху большыя дзеці, хтосьці надта жвавы, нехта занадта ціхмяны, цікаўныя і сарамлівыя, у касцюмах казачных герояў і спецыяльна набытых святочных сукеначках — кожнаму было віншаванне ад кіраўніка раёна і для кожнага падрыхтаваны падарунак.

Ніяк не маглі прапусціць гэтай навагодняй сустрэчы добрыя сябры і шэфы карэкцыйнага цэнтра і дзённага аддзялення: дырэктар УКП “Жылкамгас” Генадзь Шумін і дырэктар ААТ “Глускія Бытпаслугі” Віктар Патапенка таксама павіншавалі дзяцей, іх бацькоў і выкладчыкаў з надыходзячым Новым годам, пажадалі больш весяліцца на свята, менш сумаваць, хутчэй падрастаць і прыходзіць працаваць на глускія прадпрыемствы, каб разам рабіць наша жыццё лепшым. Да сказаных добрых слоў былі, зразумела, і добрыя падарункі. Не абышлося і без падарункаў у адказ.
Заўсёды з асаблівым пачуццём, прызнаўся Юрый Дымша, ён наведвае сацыяльна-педагагічны цэнтр у Калацічах, больш вядомы як сацыяльны прытулак. У вочках яго маленькіх выхаванцаў не толькі радасць, як і ва ўсіх дзяцей, але і часцінка смутку па родным доме, па бацьках. Таму старшыня райвыканкама найперш звярнуўся да выхавацеляў прытулка і падзякаваў ім за добрасумленную працу і добрыя сэрцы, дзецям жа пажадаў хутчэй знайсці той дом, дзе ім будзе добра, дзе ім будуць рады. І зноў — мноства падарункаў: і вялікія цацкі, каб гуляць разам, і салодкія пачастункі кожнаму.
Тут знайшла сваё радаснае завяршэнне дабрачынная акцыя раённага спажывецкага таварыства “Дары дабро — стань Дзедам Марозам!”. У ёй прынялі ўдзел каля 20 чалавек, якія за дзіцячыя малюнкі купілі падарункі, іх юным мастакам з прытулка і падарыў каля ёлкі старшыня Глускага райпо Сяргей Зубчонак. Не пакідае сваіх падшэфных без падарункаў пад Новы год і мясцовы “Рамбуд”, вось і зараз, уручаючы іх, кіраўнік арганізацыі Сяргей Баярка ад імя сваіх работнікаў павіншаваў дзяцей і іх выхавацеляў з блізкімі святамі, пажадаў ім шчасця і радасці, дабрабыту і здароўя. У гэты ж дзень, 24 снежня, у прытулку пабывалі з падарункамі старшыня Калаціцкага сельскага Савета Анатоль Рудзінскі і дырэктар эксбазы “Глуск” Леанід Грамыка. Дзеці, праўда, не надта прыслухваліся да прозвішчаў і пасад — яны з задавальненнем прымалі падарункі і былі вельмі рады, што многа гасцей, многа цукерак, многа падарункаў і хутка Новы год!
Таццяна ЛУКАШЭВІЧ
Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Происшествия

Из зала суда. Началось с того, что вор увидел на улице незапертые «Жигули»

28 апреля 2024
Общество

В Глусском районе началась выплата материальной помощи ко Дню Победы

27 апреля 2024
Актуально

Где пьют — там и бьют. В Глусском районе прошла акция «Дом без насилия»

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Хроника освобождения Беларуси (1943—1944)

26 апреля 2024
Актуально

Запрашае Свята працы і вясны!

26 апреля 2024
Общество

Авария на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Актуально

Ещё больше товаров. Кредит от Беларусбанка

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
Актуально

Акция «Дом без насилия» в Глуске: скандалистов пока предупредили

26 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024
Актуально

ООО «БНБК-АГРО Глуск» приглашает на работу

16 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024