На карысць прыроды. Глушчане далучыліся да добраахвотнай рэспубліканскай акцыі “Адновім лясы разам!”

У ліку першых разам з работнікамі Глускага лясгаса ў пасадцы новага лесу прынялі ўдзел калектывы раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, ФСК і ДЮСШ, аддзялення аховы Дэпартамента МУС, санаторнай школы-інтэрната. Сеянцы сасны і бярозы высадзілі на плошчы 3,5 га ў 78-м квартале Глускага лясніцтва. Папрацавалі гуртам, плённа, з добрым настроем, як кажуць, з душой, на карысць роднай зямлі і прыроды.

Нагадаем, акцыя “Адновім лясы разам!” працягнецца да 20 красавіка, яшчэ ёсць час стаць яе ўдзельнікам.
Для гэтага кожнаму жадаючаму, няважна, ці гэта сям’я, кампанія, калектыў альбо асобны чалавек, дастаткова звярнуцца ў лясгас ці бліжэйшае лясніцтва і заявіць пра сваё жаданне.
Г. АЎТУХОВА
Фота аўтара