Темы

На Масленічным тыдні гаворым пра бліны

На Масленічным тыдні гаворым пра бліны

Галоўная асаблівасць беларускіх бліноў — выкарыстанне ў рэцэптах розных відаў мукі: жытнія, пшанічныя, ячныя, грэцкія, аўсяныя і нават гарохавыя.

Бліны гатуюць на малацэ або сыраквашы (кефіры), малочнай сыроватцы (кіслыя бліны). Цеста замешваюць на дражджавой рошчыне або з дабаўленнем соды, а ў салодкія бліны кладуць яйкі і цукар. Калісьці бліны выпякалі ў печы на скаварадзе, змазанай свіным тлушчам або кавалачкам сала, сёння — часцей за ўсё на алеі.

Падаюць бліны з мачанкай, верашчакай, з падсмажанымі скварачкамі і каўбасамі, тушанымі грыбамі, смятанай і тварагом, растопленым мёдам, цёртымі ягадамі, тоўчаным з цукрам макам.

Акрамя тоўстых бліноў, вельмі любяць беларусы і тонкія — наліснікі, з начынкай з тварагу або мяса. Папулярныя таксама маленькія тоўстыя аладкі.

Ну што, разыграўся апетыт? Дык вось вам рэцэпт бліноў, вядомых пад назвай “ранішнія”.

Бліны “ранішнія”

Спатрэбяцца 4 шклянкі (1 шклянка — 200 мл) мукі, 1,5 шклянкі малака, 1 сталовая лыжка цукру, 30 г дражджэй, 2 яйкі, 2 сталовыя лыжкі алею, соль, вада. 

Дрожджы развядзіце ў некалькіх лыжках цёплай вады, усыпце муку, дадайце яшчэ 3 шклянкі вады, перамяшайце і пакіньце на ноч. Раніцай спарыць (ускіпяціць) малако і адразу ж уліць у цеста, дабавіць яйкі, соль, цукар, алей, добра перамяшаць і даць падысці каля паўгадзіны. Калі трэба — дадаць яшчэ мукі і добра перамяшаць. Выпякаць на добра разагрэтай і змазанай патэльні. Падаваць з растопленым сметанковым маслам, смятанай або тварагом.

Тварожнае мачанне да бліноў

Тварог змалоць у камбайне, на блендэры або старанна пацерці відэльцам. Дадаць сыраквашу і смятану (у прапорцыях 1:1:1), старанна перамяшаць. Дадаць соль і перац (або цукар) паводле смаку.

Смачна есці!

А. ВАСІЛЕЎСКАЯ

Последние новости

Образование

Централизованные экзамены проходят сегодня в гимназии Глуска

26 мая 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко подписал указ о награждении 72 белорусок орденом Матери

26 мая 2026
Читать новость
Образование

Централизованные экзамены для выпускников 11-х классов пройдут на базе гимназии Глуска

26 мая 2026
Читать новость
Общество

Ни дня без репетиций. Культорганизатор пансионата «Весново» Елена Подберёзная

26 мая 2026
Читать новость
Будь в курсе

С 25 по 31 мая пройдет республиканская профилактическая акция «Неделя цифровой грамотности»

25 мая 2026
Читать новость
Образование

Как в Глуске прошли последние звонки для выпускников 9-х и 11-х классов

25 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем