Темы

Кожная пятніца — роднае, сваё! Сёння — пра Мінскі трактарны завод (МТЗ)

Кожная пятніца — роднае, сваё! Сёння — пра Мінскі трактарны завод (МТЗ)

У апошнюю пятніцу месяца згадваем сусветна вядомыя беларускія брэнды. Сёння — пра Мінскі трактарны завод (МТЗ), дзе выпускаюць легендарныя трактары “Беларус”. Акурат 29 мая заводу спаўняецца 80 год.

Афіцыйна сваю гісторыю МТЗ вядзе з пасляваеннага 1946-га. Менавіта ў маі 1946 года была прынята пастанова аб будаўніцтве трактарнага завода ў Мінску, на месцы, дзе да вайны пачыналі будаваць авіяцыйны завод. Стварэнне завода, які павінен быў забяспечваць тэхніку для аднаўлення сельскай гаспадаркі, стала не проста эканамічным праектам, а сімвалам адраджэння. Будоўля МТЗ была аб’яўлена ўсесаюзнай.

Напачатку на МТЗ збіралі гусенічныя трактары, першы з іх сышоў з канвеера ў 1950 годзе. А ў 1953-м завод пераарыентаваўся на калёсныя мадэлі. Менавіта тады з’явіўся знакаміты МТЗ-2, які хутка заваяваў папулярнасць. Сёння пабачыць першы серыйны трактар МТЗ-2 можна ў скверы каля завода.

Праз пэўны час запусцілі вытворчасць МТЗ-50 «Беларус». Гэта машына была ўніверсальнай, падыходзіла і для ворыва, і для транспарціроўкі грузаў. Запатрабаванымі МТЗ-50 сталі і за мяжой. На экспарт (за ўсе гады болей чым у 120 краін) ішлі і іншыя трактары, выпускаліся нават адмысловыя мадэлі для рэспублікі Малі — для работы на баваўняных плантацыях.

Перажыўшы цяжкія дзевяностыя, МТЗ стаў на ногі,

і сёння тут выпускаецца не меней за 160 мадэляў у болей чым 220 мадыфікацыях. Беларускія трактары апрацоўваюць зямлю на пяці кантынентах, у самых розных кліматычных і эксплуатацыйных умовах. Акрамя таго, у некаторых краінах працуюць зборачныя прадпрыемствы.

Последние новости

Культура

В кинотеатре «Москва» 31 октября пройдет памятный вечер к 90-летию кинорежиссера Виктора Турова

26 октября 2026
Читать новость
Общество

Сделано в Беларуси: от научной идеи до мирового рынка

26 октября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко видит обоюдное желание наполнить дружественные связи с Монголией практическим содержанием 

26 октября 2026
Читать новость
Будь в курсе

«Снежный снайпер» — новый сезон 2026–2027 стартует в декабре

26 октября 2026
Читать новость
Общество

Глусский Автопарк № 15: движение вперед

26 октября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Если есть техосмотр

25 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем