Темы

Так і трэба жыць! Наведалі былога работніка ААТ “Глускі-АГРА” Рыгора Васільевіча Дзяшчэню

Так і трэба жыць! Наведалі былога работніка ААТ “Глускі-АГРА” Рыгора Васільевіча Дзяшчэню

Напрыканцы красавіка мы са старшынёй ветэранскай арганізацыі ААТ “Глускі-АГРА” (раней — РАПТЗ) Уладзімірам Клыгам наведалі былога работніка прадпрыемства Рыгора Васільевіча Дзяшчэню з прыемнай місіяй і са значнай нагоды: 24 красавіка Рыгор Васільевіч адзначыў сваё 80-годдзе.

Уладзімір Клыга падзякаваў ветэрану за яго сумленную працу ў мінулым, а на будучае пажадаў яму доўгіх гадоў актыўнага жыцця і моцнага здароўя. Працоўны стаж юбіляра перавышае чатыры дзесяцігоддзі (пайшоў працаваць, калі яму не было яшчэ і 17 гадоў), значная частка яго працоўнай біяграфіі звязана з мясцовай сельгастэхнікай (так раней называлася райаграпрамтэхзабеспячэнне, а цяпер “Глускі-АГРА”), там ён працаваў трактарыстам, быў і механікам. Працаваў сумленна, старанна, да любой работы ставіўся адказна. За гэта меў пашану ад кіраўніцтва, павагу ад людзей і заслужаныя ўзнагароды.

Нягледзячы на салідны ўзрост, Рыгор Васільевіч выглядае маладжава, падцягнуты, мае добрую памяць, цікавіцца мясцовымі навінамі праз раённую газету. І яшчэ такая акалічнасць: на сцяне ў прыхожай паміж сямейных партрэтаў вісяць адна пад адной дзве невялікія фатаграфіі: Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Цісіневіча. “Гэта наш кармілец, а гэта мой спасіцель”, — паказаў на фотаздымкі  гаспадар дома. — “Я так лічу”, — цвёрда сказаў ён.

Дарэчы, у красавіку ў сям’і Дзяшчэня яшчэ адна важная і прыемная дата, гадавіна вяселля: сяголета Рыгор Васільевіч з жонкай Наталляй Пятроўнай адзначылі 57-ю гадавіну сумеснага жыцця. Пазнаёміліся на кірмашы, абодва вясковыя, абодва працавітыя. Гаравалі ўсё жыццё, кажа Наталля Пятроўна, і на рабоце, і дома, заўсёды трымалі вялікую гаспадарку: конь, каровы, свінні, птушка. Так і трэба жыць, гаворыць Рыгор Васільевіч, працаваць, каб не сорамна было, не ленавацца, адзін аднаму дапамагаць, глядзець сям’ю, тады і толк будзе.

У іх жыцці толк ёсць: Рыгор Васільевіч і Наталля Пятроўна выгадавалі дачку, цяпер у іх  чацвёра ўнукаў і праўнук, жывуць дзядуля з бабуляй у Хваставічах у дагледжаным і ўтульным доміку, які самі купілі і самі давялі да толку. На юбілей мужа жонка (хаця і ходзіць ужо з кійком) напякла тонкіх блінцоў з тварагом, дачка накрыла стол, за якім вечарам сабралася сям’я. Няхай такіх добрых і цёплых сустрэч у іх доме будзе яшчэ шмат, няхай жывуць у ім радасць і дабрабыт.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Фота аўтара

Последние новости

Общество

Так і трэба жыць! Наведалі былога работніка ААТ “Глускі-АГРА” Рыгора Васільевіча Дзяшчэню

7 мая 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поздравил работников и ветеранов радио, телевидения и связи с профессиональным праздником

7 мая 2026
Читать новость
Будь в курсе

Как Глуск отметит День Победы. Праздничная программа

7 мая 2026
Читать новость
Власть

7 мая — День работников радио, телевидения и связи. Поздравление от руководства района

7 мая 2026
Читать новость
Происшествия

На пожаре в Жлобинском районе спаслись двое детей

6 мая 2026
Читать новость
Общество

Пообщались с каменщиками Глусской ПМК № 249 Александром Ворониным и Дмитрием Дещеней

6 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем