Темы

Традыцыйная тэхналогiя бандарных вырабаў у Глускiм раёне занесена ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі

Традыцыйная тэхналогiя бандарных вырабаў у Глускiм раёне занесена ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі

Глускі бондар народны майстар Уладзімір Станкевіч стварае свае вырабы па тых тэхналогіях, якімі карысталіся нашы продкі. На сёння ён адзіны народны майстар па бандарнай справе ў Магілёўскай вобласці.

На мінулым тыдні адбыло-ся пасяджэнне Беларускага рэспубліканскага навукова-метадычнага савета па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры. Уладзімір Іванавіч прадставіў там свае вырабы, а народны вакальны ансамбль “Крыні-чанька” ЦКіВЧ “Арыён” прыпеўкамі ды прыгаворкамі (у вольнай, так бы мовіць, форме) прадставіў навукова-метадычнаму савету самога майстра.

Члены савета аднагалосна падтрымалі прапанову аб наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці элементу “Традыцыйная тэхналогія бандарных вырабаў у Глускім раёне Магілёўскай вобласці”.

Эксперты ацанілі ўнікальнасць традыцыі бондарства, якая прадаўжаецца ў нашым раёне дзякуючы пераемнасці пакаленняў. Сакрэты майстэрства, трэба сказаць, даволі няпростага і праца-затратнага, Уладзімір Іванавіч перадае Аляксею Хлістунову, з якім разам працуе ў Глускім доме рамёстваў, і свайму ўнуку Яраславу. Так што традыцыя працягвае існаваць і натхняць новае пакаленне ўмельцаў.

А. ПЯТРОВА

Фота Г. АЎТУХОВАЙ

Последние новости

Актуально

Школьные автобусы под контролем: ГАИ проверит перевозку детей

9 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Безопасность детей на дорогах: ГАИ усиливает контроль

9 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Александр Лукашенко: все районы в Беларуси по уровню развития должны стать не хуже Шкловского

9 ноября 2026
Читать новость
Здоровье

Полезная сладость?

9 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Беларусбанк напоминает: до 12 ноября необходимо привести благотворительные счета на медицинскую помощь в соответствие с новыми требованиями

9 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Трудами и молитвами

8 ноября 2026
Читать новость