Темы

У другую пятніцу месяца расказваем пра цікавыя мясціны Беларусі. Сёння згадаем, дзеля чаго трэба наведаць Быхаў

У другую пятніцу месяца расказваем пра цікавыя мясціны Беларусі. Сёння згадаем, дзеля чаго трэба наведаць Быхаў

Візітная картка старадаўняга горада — Быхаўскі замак, які ўзвёў гетман Вялікага Княства Літоўскага Ян Кароль Хадкевіч. За сваю гісторыю замак перажыў шмат ваенных падзей, ад яго засталіся толькі фрагменты, і цяпер адзіны ў Беларусі горад-крэпасць 17 стагоддзя, які захаваўся да нашага часу, знаходзіцца на рэстаўрацыі.

Непадалёку ад замка — унікальная сінагога 17 стагоддзя, якая ў свой час мела не толькі рэлігійнае, але і абарончае значэнне, яна і пабудавана па абарончым тыпе, турысты, бывае, прымаюць яе за крэпасць.

Ёсць у Быхаве яшчэ адзін архітэктурны помнік рэспубліканскага значэння — Свята-Троіцкая царква сярэдзіны 19 стагоддзя.

А вось самалёт СУ-24М — помнік ужо нашага часу. Ён з’явіўся некалькі год назад на месцы, дзе ў савецкія гады дыслацыравалася 57-я Смаленская марская ракетаносная авіяцыйная дывізія Балтыйскага флоту. Так, тады тут размяшчаўся адзін з ядзерных шчытоў вялікай краіны. Быхаўскі аэрадром быў для гэтага зручным: амаль пасярэдзіне паміж Балтыйскім, Чорным і Баранцавым марамі, на рэактыўных самалётах да іх было рукой падаць.

Але не толькі сам Быхаў мае славутасці. Цікаўнага турыста ногі абавязкова прывядуць у аграгарадок Баркалабава Быхаўскага раёна. Некалі Баркалабаўская лаўра была вядомай на ўсю Еўропу. Сёння каля Баркалабава знаходзіцца дзеючы Свята-Узнясенскі жаночы манастыр, заснаваны ў 1641 (!) годзе.

У саборным храме манастыра захоўваецца цудатворная ікона Божай Маці. Ікона перажыла ўсе войны 17—20 стагоддзяў і ўсе ганенні на рэлігію, выратавалася ў страшэнным пажары 1882 года. Адзінае, не захавалася аправа іконы — сярэбраная з пазалотай, аздобленая каштоўнымі камянямі і жэмчугам.

У самім Баркалабаве знаходзіцца помнік архітэктуры 1904 года — царква Казанскай Божай Маці.

Не ў лепшым стане зараз яшчэ адзін помнік — Грудзінаўскі палаца-паркавы ансамбль 19 стагоддзя, аднак для аматараў даўніны тут будзе ўсё роўна цікава. У цэнтры, на прыгорку, — двухпавярховы цагляны палац, перад ім — парк рэгулярнай планіроўкі. Некалі тут расло амаль 60 найменняў дрэў і кустоў, асобныя захаваліся і зараз. Сядзіба ў Грудзінаўцы — адзін з найбольш каштоўных помнікаў садова-паркавага мастацтва ў рэспубліцы.

Аматараў прыроды зацікавіць на Быхаўшчыне ландшафтны заказнік рэспубліканскага значэння “Старыца”, а таксама помнік прыроды мясцовага значэння “Каскад крыніц”, які знаходзіцца непадалёку ад вёскі Гамарня. Вада тут выходзіць з зямлі на некалькіх узроўнях, а каля крыніцы пабудавана каплічка.

А. ВАСІЛЕЎСКАЯ

Последние новости

Будь в курсе

Могилёвский облисполком 2 июня проведет горячую линию по вопросу деятельности службы «Контакт-центр — 115»

26 мая 2026
Читать новость
Общество

АПИ спас мужчину на пожаре в Чаусском районе

26 мая 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь хотела бы иметь продвинутые, серьезные отношения с Алжиром

26 мая 2026
Читать новость
АПК

У Глускім раёне пачалася касавіца

26 мая 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Будет прохладно. Прогноз погоды на 27—31 мая

26 мая 2026
Читать новость
Образование

Централизованные экзамены проходят сегодня в гимназии Глуска

26 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем