Темы

У Глускім раёне пачалася пасяўная

У Глускім раёне пачалася пасяўная

Па меры таго як вясна ўваходзіць у сілу, набіраюць тэмп палявыя работы. У Глускім раёне, самым паўднёвым раёне вобласці, пачалася  веснавая сяўба, напрыканцы мінулага тыдня, 23 сакавіка, аграрыі пачалі сеяць раннія яравыя зернебабовыя культуры: пры плане 3220 гектараў пасеяны 71. Да гэтай работы прыступілі ў “Турыно-агра”, эксбазе “Глуск” і РАПТЗ. Не спыняюцца і іншыя палявыя работы. Мясцовыя гаспадаркі прадаўжаюць вывозіць і ўносіць угнаенні пад яравую сяўбу: па стане на раніцу ўчарашняга дня на палі вывезена больш за 136 тысяч тон арганікі, унесена ў глебу больш за 77 тысяч тон. Прадаўжаецца таксама і веснавое ўзворванне: глеба ўзарана амаль на тысячы гектараў. Завяршаецца першая паркормка азімых зерневых: ячмень падкормлены на 1850 гектарах, трыцікале — на 1180. Пад яравую сяўбу ўносяцца мінеральныя ўдабрэнні, у прыватнасці, калій унесены на плошчы 2880 гектараў, калійнымі ўдабрэннямі падкормлена 205 гектараў шматгадовых траў. Прадаўжаюць мясцовыя аграрыі і бяспокрыўную сяўбу шматгадовых траў: пры плане 885 гектараў пасеяна амаль 300.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Інфармацыя падрыхтавана па даных упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні на 25 сакавіка

Последние новости

Общество

В Глуске прошло торжественное собрание коллектива Автопарка № 15. Фоторепортаж

24 октября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Белстат: за девять месяцев в Беларуси ввели 2,7 млн кв. м жилья

24 октября 2026
Читать новость
Будь в курсе

С 26 по 30 октября на территории Могилёвской области пройдет Неделя детской безопасности

24 октября 2026
Читать новость
Общество

В Глусском районе проходит акция «Дай лесу новае жыццё»

24 октября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Изменения в правилах застройки. В РУП «Стройтехнорм» рассказали, какие новации вводятся с 1 декабря

24 октября 2026
Читать новость
Общество

Глусский район. Дороги и транспорт

24 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем