Темы

Успаміны пра вуліцу Камсамольскую

Успаміны пра вуліцу Камсамольскую
Так выглядае вуліца Камсамольская сёння

Штодня, спяшаючыся па сваіх справах, мы крочым па вуліцах нашага мястэчка. Раней, гадоў так сто — сто дваццаць назад, глушчане таксама хадзілі па тых жа вуліцах, але назвы гэтыя вуліцы мелі іншыя — не Сацыялістычная, а Школьная, не Савецкая, а Шасейная, не Жыжкевіча, а Бабруйская, не Кірава, а Мінская…

Стары здымак вуліцы Камсамольскай зрабіў невядомы аўтар прыкладна ў канцы 50-х — пачатку 60-х гадоў ХХ стагоддзя. На заднім плане відаць яшчэ не разбураная Богаяўленская царква. Менавіта яна і прыцягвае ўвагу ўсіх, хто ўпершыню глядзіць на фота. У сацыяльнай сетцы “Аднакласнікі” глушчане, якіх жыццё раскідала па розных гарадах і краінах, актыўна абмяркоўваюць гэты здымак, дзеляцца ўспамінамі: прыгадваюць прыгожы бэз, які рос наўкол царквы, і, канешне ж, самую запамінальную і трагічную падзею — разбурэнне Богаяўленскага храма.

Вуліца Камсамольская ў канцы 50-х — пачатку 60-х гадоў ХХ стагоддзя

Старажылы ўспамінаюць, што ў той дзень каля царквы сабралася насельніцтва ўсяго Глуска. Школьнікаў нават адпусцілі з урокаў, але дзеці не пайшлі па хатах, а пабеглі да храма. Малодшых вучняў арганізавана прывялі настаўнікі. Каб сцягнуць купал царквы, прыгналі гусенічны трактар. Малады трактарыст адмовіўся выконваць ролю палача для храма, і за рычагі па загадзе кіраўніцтва сеў міліцыянер. Калі ўпала верхняя частка купала, людзі пачалі галасіць, плакаць, пасылалі пракляцці на галовы тых, хто здзейсніў святатацтва. З храма выкідвалі іконы, якія глушчане тут жа забіралі. Астатнія царкоўныя рэчы згрузілі ў трактарны прычэп і завезлі ў Гарадок, дзе скінулі іх каля варот царквы. Старажылы ўспамінаюць, што астанкі святароў, пахаваных на тэрыторыі Богаяўленскай царквы, пад покрывам ночы перавезлі на цэнтральныя могілкі, дзе перапахавалі. Добрыя людзі паставілі на магілах металічныя крыжы, а з фрагментаў амбоннай рашоткі зрабілі агароджу.

Глушчане расказваюць і іншыя факты, звязаныя з Богаяўленскім храмам. Напрыклад, пра гібель святара Віктара Падольскага, які служыў у храме ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны. У адзін з трагічных снежаньскіх дзён 1941 года, калі фашысты расстралялі глускіх яўрэяў, загінуў і святар Богаяўленскай царквы. Знешне ён быў падобны да яўрэя, таму нямецкі салдат і выстраліў у яго. Здарылася гэта недалёка ад храма, на тым месцы, дзе цяпер стаіць гасцініца. Пахавалі бацюшку каля царквы.

Канешне ж, гісторыя вуліцы Камсамольскай не абмяжоўваецца толькі апісанымі вышэй падзеямі. Можна сказаць, што ў яе гісторыю ўвайшлі ўжо і людзі, якія там жылі, — Сандамірскія, Зелянцовы, Брэусы, Тупіцы, Айзенштаты, Давыдковічы і іншыя. Глушчане ўспамінаюць ме-ханіка Майсея, які мог адрамантаваць і прымус, і ровар, і ўсё што заўгодна. А яшчэ па гэтай вуліцы хадзіў Сяргей Грахоўскі, калі прыязджаў улетку ў госці да сям’і Бабак.

Успаміны глушчан слухала і чытала Вольга ЯНУШЭЎСКАЯ

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА і з сайта ok.ru

Последние новости

Актуально

Нет банкомата — снимайте деньги на кассе магазина. Точки продаж подключаются к сервису по выдаче наличных от Беларусбанка

29 апреля 2024
Происшествия

Из зала суда. Началось с того, что вор увидел на улице незапертые «Жигули»

28 апреля 2024
Общество

В Глусском районе началась выплата материальной помощи ко Дню Победы

27 апреля 2024
Актуально

Где пьют — там и бьют. В Глусском районе прошла акция «Дом без насилия»

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Хроника освобождения Беларуси (1943—1944)

26 апреля 2024
Актуально

Запрашае Свята працы і вясны!

26 апреля 2024
Общество

Авария на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Актуально

Ещё больше товаров. Кредит от Беларусбанка

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024
Актуально

ООО «БНБК-АГРО Глуск» приглашает на работу

16 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024