У маленькім пакойчыку стаяць два ткацкія станкі, ад якіх вее даўніной. Калісьці да іх дакраналіся рукі майстрых, якія тварылі сапраўдныя цуды. Ручнікі, абрусы, пакрывалы… Прадметы хатняга ўжытку, якія прысутнічалі амаль што ў кожнай сялянскай сям’і. Праз гады ўсё гэта становіцца гісторыяй. З цягам часу наогул можа кануць у вечнасць. А як бы не хацелася страціць нашу народную самабытнасць. Такога пункту гледжання прытрымліваюцца і ў Заеліцкім Доме рамёстваў. Метадыст-майстар па народнаму ткацтву Наталля Грашчанка (на здымку) каторы год навучае мясцовых школьніц ткацкаму рамяству. — Для мяне гэта не проста работа, а занятак для душы.— гаворыць майстрыха. — Ткаць навучыла мая бабуля Надзя, калі мне было 20 гадоў. Спачатку ўсё было такім недасягальным і незразумелым, а потым — такім простым і лёгкім. Я і прасці ўмею. Як гэта ні дзіўна, але ператвараць кудзелю ў ніткі навучыў адзін хлопец, калі год таму мы былі на рэспубліканскіх дажынках. Наогул мне шчасціць на знаёмствы з таленавітымі людзьмі — то на святах з імі сустракаюся, то на семінарах. Глядзіш — і нешта новае для сябе возьмеш. Наталля Сяргееўна пасля такіх паездак шчодра дзеліцца новымі сакрэтамі майстэрства з гурткоўцамі. Усё задуманае потым увасабляецца ў тканых палотнах. А гэта значыць, што беларуская культура ткацтва будзе жыць і развівацца, дзякуючы такім натхнёным людзям.
Вольга ЧУЧВАЛФота Сяргея РУДЗІНСКАГА
Теги
Последние новости
АПК
Побывали на жатве в «Глусской Заре». Фоторепортаж
29 июля 2026
Будь в курсе
По статистике: Глусский район, I полугодие 2026 года. Инвестиции в основной капитал и строительство
29 июля 2026
Общество
Профилактика работает: участковый уберег пенсионерку от телефонных мошенников
29 июля 2026
Будь в курсе
Бюджет прожиточного минимума увеличат с 1 августа
29 июля 2026
Общество
Продолжается второй круг регионального этапа чемпионата Республики Беларусь по футболу (Могилёвский дивизион-2). Глусчане удерживают лидерство
29 июля 2026
Культура
1—2 августа пройдет масштабный праздник средневековой культуры «Рыцарский фест. Мстиславль»