Темы

Мінгандаль рэкамендуе ўводзіць прэйскуранты з пазначэннем старых і новых цэн з 1 красавіка

Міністэрства гандлю лічыць магчымым пачаць прымяненне цэннікаў і меню ў пунктах гандлю і грамадскага харчавання з пазначэннем старых і новых цэн з 1 красавіка, але не пазней за 1 чэрвеня. Аб гэтым паведамляецца ў растлумачэнні Мінгандлю аб парадку афарамлення цэннікаў у перыяд паралельнага абарачэння грошай старога і новага ўзору, якое апублікавана 25 сакавіка на сайце ведамства.

“Міністэрства гандлю лічыць магчымым пачаць прымяненне цэннікаў, меню, іншай інфармацыі аб цане тавараў, прадукцыі грамадскага харчавання, тарыфаў з пазначэннем цэн у грашовых знаках 2000 і 2009 гадоў, аформленых у адпаведнасці з прыкладзенымі растлумачэннямі, з 1 красавіка, але не пазней за 1 чэрвеня 2016 года”, – гаворыцца ў дакуменце.

У растлумачэнні, якое складаецца з васьмі пунктаў, Мінгандаль у тым ліку прапануе ўзоры афармлення цэннікаў, меню і тарыфаў у аб’ектах бытавога абслугоўвання, а таксама пры прадастаўленні скідак.

Ведамства ў час паралельнага абарачэння грашовых знакаў старога і новага ўзору парэкамендавала, напрыклад, на таварных ярлыках і іншых носьбітах інфармацыі аб цане тавараў выкарыстоўваць этыкет-стужку двух колераў, шматрадковыя этыкет-пісталеты, пазначаць цану тавараў у грашовых знаках 2000 і 2009 гадоў на двух стыкерах.

“У гэтых выпадках прадавец павінен праінфармаваць пакупніка аб спосабе пазначэння цаны “да дэнамінацыі” і “пасля дэнамінацыі” шляхам прадастаўлення такой інфармацыі ў даступных для пакупніка месцах, праз радыёвузел і іншымі спосабамі”, – адзначаецца ў растлумачэнні. Напрыклад, чырвоным колерам (або на правым стыкеры) пазначана цана да дэнамінацыі, зялёным (або на левым стыкеры) – пасля дэнамінацыі.

Последние новости

Актуально

Будьте осторожны на воде

11 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

Ремонт в Глусской детско-юношеской спортивной школе

11 июля 2025
Читать новость
Власть

Александр Лукашенко открыл XXXIV “Славянский базар в Витебске”

11 июля 2025
Читать новость
Общество

Справимся сообща: коммунальные службы и волонтеры вместе устраняют последствия стихии. Фото

10 июля 2025
Читать новость
Власть

Исаченко: к ликвидации последствий грозового фронта привлечены дополнительные ресурсы и силы

10 июля 2025
Читать новость
Общество

В агрогородке Турино прошел сельский сход. Фоторепортаж

10 июля 2025
Читать новость