Темы

Па-летняму цёплае надвор’е будзе ў беларусі ў выхадныя

Па-летняму цёплае надвор’е чакаецца ў Беларусі ў выхадныя, паведаміла галоўны сіноптык службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Святлана Рыбакова.

“Лета не спяшаецца развітвацца з намі. І хоць восень ужо нагадвае аб сабе халаднаватымі начамі і ранішнімі туманамі, верасень яшчэ парадуе нас па-летняму цёплымі дзянькамі”, – падкрэсліла сіноптык.

У пятніцу, 9 верасня, умовы надвор’я на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Пераважна без ападкаў. У начны і ранішні час у асобных раёнах магчымы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 8-13 градусаў, толькі па паўночным усходзе будзе плюс 5-7 градусаў. Днём чакаецца 17-23 цяпла, прычым халадней будзе на паўночным усходзе краіны, а па паўднёвым захадзе тэмпература дасягне 24-28 градусаў.

Надвор’е ў выхадныя будуць фарміраваць вобласць павышанага атмасфернага ціску і цёплыя паветраныя масы, якія паступаюць з паўднёвага захаду Еўропы. Чакаецца па-летняму цёплае надвор’е. Пры гэтым у сувязі з адсутнасцю ападкаў павялічваецца пажаранебяспека лясоў, асабліва ў паўднёвых раёнах краіны. У суботу без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах згусціцца туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 7-14, у паўночна-ўсходніх раёнах плюс 4-6 градусаў. Днём чакаецца 20-27, па паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да 29 градусаў. У нядзелю таксама без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі магчымы туман. Ночы стануць цяплейшымі, тэмпература паветра не апусціцца ніжэй за 9-16 градусаў, у дзённы час тэмпература дасягне адзнак 22-29 градусаў.

Да сярэдзіны наступнага тыдня захаваецца вельмі цёплае надвор’е. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ў панядзелак, 12 верасня, днём месцамі па паўночнай палавіне краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ў начны час складзе 10-16, днём чакаецца 22-28, па паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да 30 градусаў.

Последние новости

Актуально

Нет банкомата — снимайте деньги на кассе магазина. Точки продаж подключаются к сервису по выдаче наличных от Беларусбанка

29 апреля 2024
Происшествия

Из зала суда. Началось с того, что вор увидел на улице незапертые «Жигули»

28 апреля 2024
Общество

В Глусском районе началась выплата материальной помощи ко Дню Победы

27 апреля 2024
Актуально

Где пьют — там и бьют. В Глусском районе прошла акция «Дом без насилия»

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Хроника освобождения Беларуси (1943—1944)

26 апреля 2024
Актуально

Запрашае Свята працы і вясны!

26 апреля 2024
Общество

Авария на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Актуально

Ещё больше товаров. Кредит от Беларусбанка

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
Актуально

ООО «БНБК-АГРО Глуск» приглашает на работу

16 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024
Происшествия

В Глусском районе на пожаре погиб человек

16 апреля 2024