Темы

Глуск, вуліца Кірава

Глуск, вуліца Кірава

Першаму здымку крыху больш за 50 гадоў — зроблены ён 9 сакавіка 1966 года на вуліцы Кірава ў Глуску. Аўтар яго невядомы. Фота даўно “гуляе” па сацыяльных сетках ды сайтах. На здымку добра відаць, што цэнтральная вуліца Глуска ў гэты час яшчэ не асфальтаваная, паабапал дарогі няма тратуараў. Глускія старажылы ўспамінаюць, што восенню, калі ішлі дажджы, і вясной, калі раставаў снег, вуліцы нашага мястэчка ператвараліся амаль у балота. На вуліцы Кірава, каб вада сыходзіла, уздоўж дарогі былі пракапаныя канавы. У канцы 1950-х гадоў, калі пачалі добраўпарадкоўваць вуліцу, канавы засыпалі і закладвалі цаглінамі. Як раз у гэты час разбурылі і разбіралі на будматэрыялы глускую турму (былую турму НКУС). Як успамінае адзін са старэйшых жыхароў Глуска Аляксандр Фёдаравіч Язылец, ён, у той час яшчэ школьнік, удзельнічаў у гэтым працэсе — грузіў цэглу з турмы на “палутарку” (грузавая машына ГАЗ-ММ), калі падзарабляў грузчыкам падчас канікул. Так што будматэрыялы для будучай дарогі па вуліцы Кірава былі, можна сказаць, з гісторыяй.

На фотакартцы на першым плане стаяць два хлапчукі. Магчыма, хтосьці з чытачоў іх пазнае? Ды і ўвогуле на здымку шмат дзяцей. На дарозе ў той час не было такога інтэнсіўнага руху, як зараз. Таму і дзеці сябе каля самай праезнай часткі адчувалі больш-менш у бяспецы, ды і вуліцу глушчане пераходзілі не па скрыжаванні ды не па пешаходным пераходзе, а як каму зручней.

Па гістарычных мерках 51 год — гэта вельмі мала. Але жыццё ідзе, усё мяняецца і развіваецца вельмі хутка. Паглядзіце, як змяніўся наш Глуск за гэты час, параўнайце.

В. ЯНУШЭЎСКАЯ

Фота з сайта gluskonline.net

Последние новости

Общество

Сотрудники Глусского отделение Департамента охраны МВД достойно представили наш район на ежегодном областном конкурсе профмастерства

18 августа 2026
Читать новость
Общество

Глусская районная организация Красного Креста принимает активное участие в благотворительной кампании «Соберем детей в школу»

18 августа 2026
Читать новость
Общество

Под пристальным вниманием — перевозки учащихся к учреждениям образования

18 августа 2026
Читать новость
Будь в курсе

Что нужно знать о безопасности школьной формы и обуви

18 августа 2026
Читать новость
Будь в курсе

Как раз и навсегда защитить себя от звонков мошенников в мессенджерах?

18 августа 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Радуемся лету. Прогноз погоды на 19—23 августа

18 августа 2026
Читать новость

Рекомендуем