Темы

Буслянка над стадыёнам

Буслянка над стадыёнам

Мабыць, ні пра якую іншую птушку няма столькі прыкмет і павер’яў, як пра бусла. І самае распаўсюджанае — што ён прыносіць дзяцей. Лічылася таксама, а магчыма, лічыцца і зараз, што ў тым доме, побач з якім паселіцца бусел, будуць мір, спакой і згода, а ў сям’і хутка народзяцца дзеці.  Нашыя продкі, каб завабіць на сваё селішча гэтую птушку, нават клалі для яе пачастункі, а на дах або на дрэва прыладжвалі кола, каб бусел змог там пабудаваць сабе гняздо. Хтосьці гэта робіць і зараз. Буслы надта не баяцца людзей, і прагрэс ім не перашкода, праўда, асцярожнасць у адносінах да чалавека ўсё ж захоўваюць. Селяцца яны цяпер не толькі на дрэвах і дахах, але і на слупах ліхтароў, ліній электраперадачы, але недалёка ад якогась вадаёма, ракі, возера ці балаціны, тых месцаў, дзе можна лёгка здабываць ежу (жабоцек, яшчарак, вужакаў, чарвякоў, мышэй і іншых).

Бусел — буйная птушка, у вышыню дасягае 120 сантыметраў, дзесьці чатыры кілаграмы вагі, таму і дом будуе сабе адпаведны, унушальных памераў: у дыяметры ён можа быць паўтара метра і важыць прыкладна 250 кілаграмаў. У якасці будаўнічых матэрыялаў выкарыстоўваюцца голле, сучча, сцяблы раслін, а трава, сена, салома, мох, лісце, часам рэшткі тканіны ідуць на подсціл.  Дарэчы, свае гнёзды буслы выкарыстоўваюць гадамі, кожны раз вяртаючыся ў старое жытло. Прычым першым прылятае самец і ахоўвае, бароніць “кватэру” да прылёту самкі.  Перад вывядзеннем птушанят гняздо рамантуецца і такім натуральным чынам паступова павялічваецца. Новабуд звычайна бывае з паўметра ў вышыню, у той час як старыя могуць быць утрая большымі.

У Глускім раёне буслы гняздуюцца паўсюль (мабыць, у кожнай вёсцы ёсць іх гнёзды), нямала бусліных сем’яў і ў самім раённым цэнтры. Асабіста я ведаю некалькі буслянак, а самыя старыя з іх дзве — на тэрыторыі гарадской лазні (знаходзіцца пад апекай камунальнікаў) і на гарадскім стадыёне (там нават два гнязды, па дыяганалі, адно насупраць другога). Дык вось з левага боку — буслянка-гігант, буслянка-старабуд. Ей гадоў пад трыццаць, не меней, (а мо і болей за гэта), даўно яна пабудавана на слупе для пражэктара. Калі ў 2019 годзе ішла гаворка пра рэканструкцыю стадыёна і замену асвятлення, губернатар Магілёўшчыны Леанід Заяц, які трымаў на кантролі ход работ у Глуску, звярнуў увагу на гэта гняздо і сказаў зрабіць усё, каб яго не пашкодзіць. І не пашкодзілі. А буслы як прыляталі сюды, так і прылятаюць дагэтуль. І фотаздымак, які нам прыслала наша чытачка Таццяна, зроблены 3 ліпеня менавіта над гэтым гняздом. Бачна, якое яно вялікае, надзейнае, зручнае, шмат разоў дабудоўвалася. Сяголета тут вывеліся тры птушаняці, яны ўжо досыць вялікія, даўно аперыліся, але бацькі яшчэ працягваюць іх карміць, носячы ежу ў дзюбе (звычайна гэта адбываецца на працягу першых двух месяцаў, а потым маладыя птушкі здабываюць сабе пражытак самі). Хутка і гэтыя прыгажуны стануць на крыло і пакінуць роднае гняздо, каб потым ізноў вярнуцца ў нашыя мясціны, стварыць сем’і і пабудаваць новыя гнёзды.

Да чаго буслы пасяліліся на стадыёне? Будзем лічыць, што, як і паўсюль, — да дзяцей, здаровых, актыўных, спартыўных. Няхай такіх тут будзе заўжды шмат.

Т. ЛУГАВАЯ

Фота Т. ШЫШАЧКІНАЙ

Последние новости

Происшествия

Возле деревни Згоды Глусского района нашли снаряд времен войны

4 мая 2024
Общество

Глускі раён у 1930-я. Лічбы і факты

4 мая 2024
Общество

Лагатып да 100-годдзя з дня ўтварэння Глускага раёна выбраны

4 мая 2024
Общество

Глусский район — на Доске почета Могилёвской области

3 мая 2024
Власть

«Не просто впечатляет». Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Актуально

Более 400 кг некачественных мясных изделий и рыбы нашел Госконтроль в «Светофоре»

3 мая 2024
Актуально

Информация для владельцев собак

3 мая 2024
Духовность

Расписание богослужений и освящения пасхальных приношений в православных храмах Глусского района

3 мая 2024
Общество

В Глуске отпраздновали Первомай — Праздник труда, весны и мира

3 мая 2024
Общество

На сувязі з чытачом. Па маршруце аўтакрамы

3 мая 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Духовность

Расписание богослужений и освящения пасхальных приношений в православных храмах Глусского района

3 мая 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Общество

На сувязі з чытачом. Па маршруце аўтакрамы

3 мая 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024