Темы

Леанід Палазняк — вадзіцель-тысячнік ААТ “Глускае райаграпрамтэхзабеспячэнне”

Леанід Палазняк — вадзіцель-тысячнік ААТ “Глускае райаграпрамтэхзабеспячэнне”

У Глускім раёне яшчэ адзін вадзіцель-тысячнік! Запаветную планку ў 1000 тон збожжа, перавезенага ад камбайнаў, пераадолеў вадзіцель ААТ “Глускае райаграпрамтэхзабеспячэнне” Леанід Палазняк.

З такой працоўнай перамогай яго павіншавалі старшыня райвыканкама Аляксей Жураўлёў, першы намеснік старшыні — начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Юрый Дымша, старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Васіль Дзяшчэня, дырэктар РАПТЗ Валянцін Шостак. Падзякавалі за працу і пажадалі перавезці яшчэ тысячу тон збожжа (наперадзе ўборка кукурузы на зерне). Зразумела, не абышлося і без каштоўных падарункаў і грашовых прэмій. Былі Падзякі ад прафсаюза за перавозку 1000 тон збожжа — ад раённай арганізацыі, за ўдзел у корманарыхтоўцы — ад прафкама гаспадаркі. Былі і добрыя песні пад баян ад работнікаў культуры і самадзейных артыстаў.

Ушанаванне вадзіцеля-тысячніка адбывалася на тэрыторыі зернесушылкі РАПТЗ. Сюды Леанід Палазняк штодня возіць з палёў зерне новага ўраджаю. Тут ён на кабіну свайго МАЗа прыклеіў чырвоную зорачку з лічбай 1000!

Няма сумнення, што і гэтыя ўзнагароды, і словы падзякі цалкам заслужаныя, бо на жніве Леанід Палазняк з самага яго пачатку. Расказаў, што вазіў усе культуры, якія ўбіралі гэтым летам, адзін перавёз практычна ўвесь рапс. (Сяголета на жніве ў РАПТЗ заняты два вадзіцелі: Леанід Палазняк і Анатоль Ахрэмчык, дапамагалі людзьмі і тэхнікай Аўтапарк № 15 і “Жылкамгас”.) Быў заняты на нарыхтоўцы кармоў. І ўсё на сваім МАЗе, ён хоць далёка не новы (з 2009 года), але служыць добра, бо вадзіцель яго глядзіць. На наша пытанне пра выхадныя Леанід Уладзіміравіч адказаў сустрэчным пытаннем, рытарычным: “Якія летам у калгасе выхадныя?”

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Фота І. ГРАМЫКІ

Последние новости

Актуально

Школьные автобусы под контролем: ГАИ проверит перевозку детей

9 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Безопасность детей на дорогах: ГАИ усиливает контроль

9 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Александр Лукашенко: все районы в Беларуси по уровню развития должны стать не хуже Шкловского

9 ноября 2026
Читать новость
Здоровье

Полезная сладость?

9 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Беларусбанк напоминает: до 12 ноября необходимо привести благотворительные счета на медицинскую помощь в соответствие с новыми требованиями

9 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Трудами и молитвами

8 ноября 2026
Читать новость