У Глускім раёне правялі абрад “Засеўкі” і далі старт пасяўной кампаніі

Каля свежаўзаранага поля аграфірмы “Слаўгарадскі” блізу Бярэжак сабралiся кiраўнiцтва раёна і сельгаспрадпрыемстваў, раённых службаў, спецыялiсты ўпраўлення па сельскай гаспадарцы i харчаваннi райвыканкама, механiзатары, культработнiкi.


Цёплыя словы гучалi ў адрас хлебаробаў, ліліся абрадавыя песнi ў выкананнi народнага ансамбля «Вярбiчанька».



З пачаткам сяўбы ўдзельнікаў свята павіншаваў старшыня Глускага райвыканкама Аляксей Жураўлёў. Ён адзначыў, што гэта своеасаблівы пачатак новага сельскагаспадарчага года, пажадаў атрымаць добры ўраджай, выканаць усё якасна і своечасова. Для гэтага ўсё ёсць: людзі, тэхніка, жаданне і ўменне працаваць.







Настаяцель Свята-Богаяўленскага храма айцец Мiхаiл правёў малебен, асвяцiў зямлю і зерне на багаты ўраджай, тэхнiку i механізатараў благаславіў на добрую справу.








Першае зерне ў глебу было даверана кiнуць кiраўнiкам раёна i сельгаспрадпрыемстваў. Пасля чаго ў поле выйшла тэхнiка. У добры шлях!








