Темы

У Глускім раёне правялі абрад “Засеўкі” і далі старт пасяўной кампаніі

У Глускім раёне правялі абрад “Засеўкі” і далі старт пасяўной кампаніі

Каля свежаўзаранага поля аграфірмы “Слаўгарадскі” блізу Бярэжак сабралiся кiраўнiцтва раёна і сельгаспрадпрыемстваў, раённых службаў, спецыялiсты ўпраўлення па сельскай гаспадарцы i харчаваннi райвыканкама, механiзатары, культработнiкi.

Цёплыя словы гучалi ў адрас хлебаробаў, ліліся абрадавыя песнi ў выкананнi народнага ансамбля «Вярбiчанька».

З пачаткам сяўбы ўдзельнікаў свята павіншаваў старшыня Глускага райвыканкама Аляксей Жураўлёў. Ён адзначыў, што гэта своеасаблівы пачатак новага сельскагаспадарчага года, пажадаў атрымаць добры ўраджай, выканаць усё якасна і своечасова. Для гэтага ўсё ёсць: людзі, тэхніка, жаданне і ўменне працаваць.

Настаяцель Свята-Богаяўленскага храма айцец Мiхаiл правёў малебен, асвяцiў зямлю і зерне на багаты ўраджай, тэхнiку i механізатараў благаславіў на добрую справу.

Першае зерне ў глебу было даверана кiнуць кiраўнiкам раёна i сельгаспрадпрыемстваў. Пасля чаго ў поле выйшла тэхнiка. У добры шлях!

Последние новости

Актуально

Школьные автобусы под контролем: ГАИ проверит перевозку детей

9 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Безопасность детей на дорогах: ГАИ усиливает контроль

9 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Александр Лукашенко: все районы в Беларуси по уровню развития должны стать не хуже Шкловского

9 ноября 2026
Читать новость
Здоровье

Полезная сладость?

9 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Беларусбанк напоминает: до 12 ноября необходимо привести благотворительные счета на медицинскую помощь в соответствие с новыми требованиями

9 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Трудами и молитвами

8 ноября 2026
Читать новость