Темы

У Глускім раёне рыхтуюць тэхніку да пасяўной

У Глускім раёне рыхтуюць тэхніку да пасяўной

Рыхтуй санкі летам, а калёсы зімой. Гэта якраз пра рамонт сельскагаспадарчай тэхнікі. Да яе абслугоўвання і рамонту ў гаспадарках Глускага раёна прыступілі нават не зімой, а з восені, дзесьці ў лістападзе. Як паведаміў рэдакцыі галоўны дзяржаўны інспектар упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Міхаіл Немагай, на лінейку гатоўнасці мясцовым сельгасарганізацыям патрэбна паставіць 97 трактароў і агрэгатаў, з іх 22 — гэта энерганасычаная тэхніка, 12 — пагрузчыкі «Амкадор». Патрэбна рыхтаваць да работ і іншыя агрэгаты, больш за 70 адзінак, гэта сеялкі, раскідвальнікі арганічных і мінеральных удабрэнняў, пратручальнікі, дыскатары і гэтак далей. Сяголета ў вясенне-палявых работах, як плануецца, будуць заняты 78 адзінак тэхнікі сельгасарганізацый, а таксама 27 трактароў, пагрузчыкаў і больш за 40 агрэгатаў “БНБК-АГРА Глуск”.

Зараз працэнт гатоўнасці сельгастэхнікі складае 88, а да 15 сакавіка падрыхтоўчыя работы павінны быць выкананы на 95 працэнтаў, такое распараджэнне абласнога выканаўчага камітэта. Рамонт і падрыхтоўка вядуцца ў раёне сваімі сіламі, адзначае Міхаіл Немагай, запчасткі набываюць у РА “Белаграсервіс”, філіял у Фаніпалі, вырашаецца пытанне іх паставак з ААТ “Задняпроўскі міжрайаграсервіс” (Магілёў). Па словах спецыяліста, найбольш актыўна і паспяхова рамонт сельгастэхнікі наладжаны ў райаграпрамтэхзабеспячэнні і аграфірме “Слаўгарадскі”.

Т. ЛУГАВАЯ

Последние новости

Будь в курсе

Почему стоит посеять морковь осенью

9 сентября 2026
Читать новость
Культура

Работнікі культуры раёна падрыхтавалі да свята пісьменства тэматычную пляцоўку “Глушчына літаратурная”. Частка яе экспазіцыі прысвечана — Альгерду Абуховічу

9 сентября 2026
Читать новость
Культура

День белорусской письменности собрал 5—6 сентября в Костюковичах творческих людей со всей страны

9 сентября 2026
Читать новость
АПК

Инновации в АПК: «умные» фермы и «правильное» молоко

9 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко заслушал доклад госсекретаря Совета безопасности Вольфовича

9 сентября 2026
Читать новость
Общество

Воспитанники ЦКРОиР Глуска побывали на экологической тропе, расположенной на территории лесного питомника Глусского лесхоза

9 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем