Темы

Вашай працай шчыра даражым

Вашай працай шчыра даражым

Мабыць, невыпадкова свята работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці выпадае на познюю восень, трэцюю нядзелю лістапада. Гэта час, калі ўсе асноўныя палявыя работы завершаны і ў земляробаў ёсць магчымасць спыніцца, адпачыць, ацаніць тое, што зроблена. Свята — гэта магчымасць падзякаваць тым, хто працаваў у спёку і дождж і прадаўжае працаваць у майстэрнях і на фермах.

Менавіта словы падзякі і пашаны гучалі найбольш часта на ўрачыстасці, прысвечанай Дню работнікаў сельскай гаспадаркі, якая прайшла ў Глускім раёне 18 лістапада. Ва ўтульнай зале Калаціцкага СДК сабраліся прадстаўнікі сельгаспрадпрыемстваў нашага раёна, Глускага філіяла прадпрыемства “Малочны полюс”, кіраўніцтва раёна. Як адзначыў у сваім прывітальным слове старшыня райвыканкама Уладзімір Царыкаў, работа хлебароба, механізатара, жывёлавода нялёгкая, але вельмі важная і патрэбная, яна — у кожнай буханцы хлеба, у кожнай кружцы малака. Дзякуй усім, чыёй працай, чыімі стараннямі і намаганнямі трымаецца харчовая бяспека краіны. Наша агульная задача, ад кіраўніцтва раёна і гаспадарак да спецыялістаў і радавых работнікаў, — прымаць такія рашэнні і працаваць з такой аддачай, каб эканамічны стан мясцовых сельгаспрадпрыемстваў пачаў паляпшацца, а жыццё сяльчан станавілася больш заможным. Тым, хто ў гэта ўжо ўнёс найбольш важкі ўклад, кіраўнік раёна ўручыў заслужаныя ўзнагароды.

Ганаровай граматай Глускага райвыканкама за шматгадовую добрасумленную працу і значны асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці ўзнагароджаны начальнік раённай інспекцыі Дзяржтэхнагляду ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксандр Толсцік. Падзячныя пісьмы старшыні райвыканкама атрымалі трактарыст-машыніст ААТ “Аграфірма “Слаўгарадскі” Сяргей Будаеў, аператар па адкорме буйной рагатай жывёлы ААТ “Глуская Зара” Святлана Варава, вадзіцель вытворчага ўнітарнага прадпрыемства “Малочны полюс” філіял Глускі Дзмітрый Гайдук, трактарыст-машыніст ААТ “Турыно-агра” Генадзь Голуб, вадзіцель ААТ “Зара Камуны” Рыгор Дзядзюля, аператар машыннага даення малочнатаварнага комплексу “Дуброва” райаграпрамтэхзабеспячэння Таццяна Ермалаева, трактарыст-машыніст райаграпрамтэхзабеспячэння Сяргей Зімаеў, машыніст па склейванні папяровых вырабаў вытворчага ўнітарнага прадпрыемства “Малочны полюс” філіял Глускі Ірына Коўзун, жывёлавод малочнатаварнай фермы “Бабірова” ААТ “Эксперыментальная база “Глуск” Аляксандр Лапанік, аператар па штучным асемяненні жывёлы ААТ “Турыно-агра” Мікалай Ляпко, аператар машыннага даення малочнатаварнай фермы “Калацічы” ААТ “Эксперыментальная база “Глуск”  Марыя Пацай, цялятніца ААТ “Аграфірма “Слаўгарадскі” Наталля Слабадзянюк, трактарыст-машыніст ААТ “Глуская Зара” Сяргей Студнеў, жывёлавод па абслугоўванні цялят ААТ “Зара Камуны” Любоў Трыбуш. Падзяку Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Уладзімір Царыкаў уручыў электрагазазваршчыку ААТ “Глускае райаграпрамтэхзабеспячэнне” Рыгору Пракопчыку, падзяку Магілёўскага абкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу — трактарысту-машыністу ААТ “Аграфірма “Слаўгарадскі” Аляксандру Кірылаву.

А як было не падзякаваць за адданасць і шматгадовую работу ў сельскай гаспадарцы ветэранам працы, тым, хто ствараў і ўмацоўваў базу сённяшніх гаспадарак, перадаваў свае веды, уменні і вопыт маладым?! Ад імя грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” старшыня яго раённай арганізацыі Алена Булатоўская павіншавала сяльчан з іх святам і ўручыла падарункі ветэранам працы Валянціне Уладзіміраўне Грамыка, Веры Канстанцінаўне Глаз, Таццяне Пятроўне Залынскай, Валянціне Барысаўне Валадзько, Любові Рыгораўне Храпко.

Акрамя слоў падзякі і заслужаных узнагарод, прымалі ўдзельнікі святочнай урачыстасці і вельмі прыгожыя музычныя падарункі. Сваю творчасць, свой талент і добры настрой ім дарылі лепшыя вакальныя калектывы — народныя ансамблі “Крынічанька” і “Вярбічанька”, узорны харэаграфічны ансамбль “Вясёлка”, салісты і самадзейныя выканаўцы Дамоў культуры і дзіцячай школы мастацтваў. Праграма канцэрта была прыгожай і разнастайнай, а выкананне музыкі, песень і танцаў — пранікнёным і шчырым. Бо шчырасць — адна з галоўных рысаў людзей, што працуюць на зямлі, у палях, майстэрнях і на фермах. Многае мяняецца ў свеце, а сельская праца па-ранейшаму неабходная ўсім і кожнаму. Яе пладамі карыстаюцца людзі ў гарадах і ў сёлах, мы ўсе павінны памятаць і паважаць тых, хто вырошчвае і вырабляе тое багацце, што ёсць кожны дзень на нашым стале. Дзякуй ім за гэта.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Фота С. РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Общество

Программа праздничных мероприятий в День Победы, Глуск

7 мая 2024
Читать новость
Общество

Встреча с коллегами из Москвы

6 мая 2024
Читать новость
Общество

С 6 по 24 мая в Глусском районе пройдет спецпрограмма «Детство без насилия»

6 мая 2024
Читать новость
Актуально

Чем опасны весенние грибы

6 мая 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко рассказал, почему на Пасху посетил храм именно вблизи Днепра

6 мая 2024
Читать новость
Общество

Светлое Воскресение Христово отпраздновали православные верующие

6 мая 2024
Читать новость
Духовность

Встреча в Свято-Богоявленском храме Глуска

5 мая 2024
Читать новость
Общество

5 мая — День печати

5 мая 2024
Читать новость
Общество

ПАСХАЛЬНОЕ ПОСЛАНИЕ ЕПИСКОПА БОБРУЙСКОГО И БЫХОВСКОГО СЕРАФИМА

5 мая 2024
Читать новость
Происшествия

Возле деревни Згоды Глусского района нашли снаряд времен войны

4 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Общество

Глускі раён у 1930-я. Лічбы і факты

4 мая 2024
Стрелка вверх
Духовность

Расписание богослужений и освящения пасхальных приношений в православных храмах Глусского района

3 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

На сувязі з чытачом. Па маршруце аўтакрамы

3 мая 2024
Стрелка вверх
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Стрелка вверх
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
Стрелка вверх
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Стрелка вверх
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Стрелка вверх
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Хроника освобождения Беларуси (1943—1944)

26 апреля 2024
Стрелка вверх