Темы

З абрада «Засеўкі» у Глускім раёне пачалася веснавая сяўба

З абрада «Засеўкі» у Глускім раёне пачалася веснавая сяўба

Глушчына, мы пачынаем! “Засеўкi” ў раёне далi старт пасяўной кампанii.

На святочна аформленай пляцоўцы каля свежаўзаранага поля «Глускай Зары» сабралiся ўдзельнiкi старадаўняга абраду, кiраўнiцтва раёна, сельгаспрадпрыемстваў, раённых службаў, механiзатары, спецыялiсты ўпраўлення па сельскай гаспадарцы i харчаваннi райвыканкама, моладзь, культработнiкi.

Гучалi цёплыя словы ў адрас хлебаробаў, ракой ліліся абрадавыя песнi ў выкананнi народнага ансамбля «Вярбiчанька».

З пачаткам сяўбы ўдзельнiкаў свята павiншаваў старшыня райвыканкама Аляксей Жураўлёў. “Абрад “Засеўкi” — добрая традыцыя, якую трэба захоўваць, —  адзначыу ён. — Яравую сяўбу ў раёне трэба правесцi ў агратэхнiчныя тэрмiны. Для гэтага ёсць усё неабходнае: i тэхнiка, i насенне, i людзi. Трэба толькi добра папрацаваць”.

Настаяцель Свята-Богаяўленскага храма айцец Мiхаiл правёў малебен, асвяцiў зерне, зямлю, тэхнiку i сейбiтаў, каб быў багаты ўраджай, благаславіў на добрую справу. Напрыканцы свята кiнуць у глебу першае зерне было даверана кiраўнiцтву раёна i сельгаспрадпрыемстваў. Пасля чаго ў поле выйшла тэхнiка. Настрой у механiзатараў выдатны, надвор’е па-вясноваму цёплае i сонечнае, спрыяе плённай працы. Ну што ж, у добры шлях, пасяўная-2025!

Ганна Аўтухова

Фота аўтара

Последние новости

Актуально

Школьные автобусы под контролем: ГАИ проверит перевозку детей

9 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Безопасность детей на дорогах: ГАИ усиливает контроль

9 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Александр Лукашенко: все районы в Беларуси по уровню развития должны стать не хуже Шкловского

9 ноября 2026
Читать новость
Здоровье

Полезная сладость?

9 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Беларусбанк напоминает: до 12 ноября необходимо привести благотворительные счета на медицинскую помощь в соответствие с новыми требованиями

9 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Трудами и молитвами

8 ноября 2026
Читать новость