Темы

 Зямля і людзі да сяўбы гатовы. У аграфірме «Слаўгарадскі» Глускага раёна сеюць авёс

 Зямля і людзі да сяўбы гатовы. У аграфірме «Слаўгарадскі» Глускага раёна сеюць авёс

Пяценская гара — так называецца поле аграфірмы “Слаўгарадскі”, дзе напрыканцы мінулага тыдня сеялі авёс. Першым тут мы ўбачылі МТЗ-3522 з 18-метровай бараной, якім кіраваў Аляксандр Філіпенка, ён якраз завяршаў падрыхтоўку глебы пад яравую сяўбу. Дарэчы, ён жа гэтае поле ўзворваў і восенню, восенню былі ўнесены калійныя ўдабрэнні, так што цяпер можна смела сеяць, уся падрыхтоўчая работа выканана якасна, запэўніў механізатар. Гэта пацвердзіў, агледзеўшы з дарогі поле, і другі механізатар, Аляксандр Гаравікоў, менавіта ён у гаспадарцы займаецца сяўбой яравых.  Працуе, як яго калега і цёзка, таксама, лічы, на новым, усяго два гады ў рабоце, МТЗ-3522 з пасяўным комплексам  Rabe Mega Seed 6000.

Гэтай вясной у “Слаўгарадскім” плануюць пасеяць каля 150 гектараў аўса і 170 гектараў ячменю, расказала намеснік дырэктара аграфірмы па ідэалогіі Вікторыя Самусева, якая  таксама прыехала на пяценскае поле пацікавіцца ў механізатараў ходам работ. Тут жа мы сустрэлі начальніка ўчастка Уладзіміра Мароза, ён падкрэсліў, што зямля да сяўбы гатова, глеба падрыхтавана, а механізатары працуюць добра, абодва Аляксандры — майстры сваёй справы, за якасць работы адказваюць. Што да азімых, то яны перазімавалі няблага, а масавую пасяўную ў гаспадарцы плануюць пачаць прыкладна праз тыдзень, у дваццатых чыслах сакавіка, насенне ёсць. Дарэчы, сюды, на Пяценскую гару, яго прывёз і загружаў у сеялку Яўген Меснік.

Што ні кажы, а пасяўная — справа калектыўная, залежыць ад многіх фактараў і ад многіх людзей, уключае ў сябе розныя віды работ. Як паведаміў рэдакцыі кіраўнік аграфірмы “Слаўгарадскі” Уладзімір Штылёў, зараз у гаспадарцы актыўна працуюць з арганікай: пры плане нарыхтоўкі 44 тысячы тон яе нарыхтавана амаль 34 з паловай тысячы, вывезена на палі каля 32 тысяч, унесена больш за 11 з паловай тысяч тон. У прыватнасці, згодна са зводкай палявых работ на раніцу 16 сакавіка, за папярэдні дзень у «Слаўгарадскім» было вывезена 760 тон угнаення, 510 тон — унесена.  

Последние новости

Будь в курсе

Размер больничного для вчерашних выпускников

10 июня 2026
Читать новость
Общество

Побывали на «Лодочной станции» и посмотрели готовность зоны отдыха к купальному сезону

10 июня 2026
Читать новость
Будь в курсе

Со знаком качества. Пломбир в вафельном стаканчике «1962»

10 июня 2026
Читать новость
Происшествия

На пожаре в Шкловском районе погибла супружеская пара. Их маленького внука удалось спасти

9 июня 2026
Читать новость
Культура

Центральная библиотека Глуска по итогам областного конкурса краеведческих буклуков «Книга как искусство» награждена дипломом первой степени

9 июня 2026
Читать новость
Будь в курсе

Филлоксера виноградная — опасный вредитель

9 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем