Темы

#ПраГрахоўскага

#ПраГрахоўскага

На вялікі жаль, з Сяргеем Іванавічам я, амаль усё жыццё жывучы ў Глуску, ні разу не сустракалася. Быў адзін раз, калі мы ледзь-ледзь не пабачыліся, ды ледзь-ледзь не лічыцца, бо ўсё ж не выпала, не пашчасціла мне. Было гэта ў 1991 годзе, увосень, тады толькі адкрылася школа № 3, новая школа ў Глуску. Даведаўшыся пра гэта, Сяргей Грахоўскі завітаў сюды, магчыма, хацеў паглядзець, пабачыць, у якіх умовах вучацца сучасныя школьнікі. На жаль, было гэта ў панядзелак, а ў панядзелак у настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры метадычны дзень (не ведаю, як цяпер, а ў той час было менавіта так), дзень, калі няма ўрокаў і настаўнік можа быць дома, павышаць сваё метадычнае майстэрства. Я працавала ў сярэдняй школе № 3 настаўнікам беларускай мовы і літаратуры і ў той дзень, як і мае калегі па цэху, была дома. Пра візіт Грахоўскага мне назаўтра расказала намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, расказала з пэўным шкадаваннем: маўляў, настаўніку беларускай мовы і літаратуры было б цікава і карысна пагутарыць з беларускім пісьменнікам… Так, было б цікава, я ў гэтым пераканана, бо, па словах тых, каму пашчасціла з ім сустракацца і размаўляць, Сяргей Іванавіч быў цудоўным суразмоўцам. Пра той візіт Грахоўскага ў новую школу нагадвае зроблены фотаздымак.

Прызнаюся, на той час я мала што ведала і чытала з Грахоўскага, затое потым здарылася сапраўднае адкрыццё: кранальнае і шчырае “Мястэчка…”, пранізлівая “Зона маўчання”, лёгкая па ўспрыманні і светлая па ўражаннях паэзія. Крыху пазней элегія “Мястэчка…” стала цэнтральным творам адкрытага ўрока, які я праводзіла падчас якогась абласнога семінара, што праходзіў у раёне. З такой жа назвай, “Мястэчка… Мястэчка…”, наша тады трэцяя школа падрыхтавала літаратурна-музычную кампазіцыю да аднаго з раённых творчых конкурсаў, які ладзіўся сярод школ.

Пазней вельмі прыемнае ўражанне зрабіла на мяне жонка паэта. Яна з сям’ёй прыязджала ў Глуск у 2003 годзе, на цырымонію адкрыцця памятнага знака Сяргею Грахоўскаму. Валянціна Міхайлаўна ўразіла сваёй асаблівай далікатнасцю, сціпласцю, простым, але вельмі шчырым выступленнем, прыемным голасам, які хацелася слухаць. Зразумела, не памятаю, якія канкрэтна словы яна гаварыла, памятаю, што дзякавала глушчанам за памяць пра Сяргея, за цёплую сустрэчу, сказала, што разумее, чаму яго заўсёды так цягнула сюды. А я тады зразумела, чаму Сяргей Іванавіч у свой час выбраў сабе ў спадарожніцы менавіта гэтую жанчыну.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Последние новости

Власть

С Днем работников нефтяной, газовой и топливной промышленности! Поздравляет руководство района

6 сентября 2026
Читать новость
Здоровье

Коллектив Глусской районной больницы пополнили девять молодых специалистов

5 сентября 2026
Читать новость
Власть

С Днем белорусской письменности! Поздравление от руководства области

5 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Прокачай безопасность: три важные настройки телефона

4 сентября 2026
Читать новость
Происшествия

На пожаре в Могилёвском районе погиб пенсионер

4 сентября 2026
Читать новость
Образование

Первое сентября: как в Глусском районе отметили День знаний

4 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем