Темы

Бібліятэка Глуска запрашае ў тэатр

Бібліятэка Глуска запрашае ў тэатр

Лялечны тэатр — адзін з цікавых і адметных накірункаў работы Глускай цэнтральнай раённай бібліятэкі. Годам заснавання яго лічыцца далёкі 1995-ы. Лялечныя спектаклі разам з бібліятэкарамі  тады рыхтавалі і паказвалі юныя чытачы — гэта працаваў такі гурток па інтарэсах. У розныя часы кіравалі ім і займаліся з дзецьмі Валянціна Вішнявер, Марына Багук, Іна Малашук. Справа гэта была вельмі папулярная і паспяховая: у 2009 годзе лялечны тэатр “Церамок” Глускай раённай бібліятэкі на абласным аглядзе-конкурсе пастановак лялечных тэатраў (што працуюць пры бібліятэках) заняў першае месца.

Цяпер лялечныя прадстаўленні ладзяць самі бібліятэкары: падбіраюць сцэнарыі, абавязкова дапрацоўваюць і адаптуюць іх для сябе, для канкрэтнай нагоды і патрэбнай тэматыкі, прадумваюць музычнае афармленне, выступаюць перад юнымі гледачамі.

Самі ж робяць патрэбныя дэкарацыі і нават лялек, расказвае Дзіна Кульбіцкая (на здымку), загадчыца аддзела абслугоўвання бібліятэкі і кіраўнік лялечнага тэатра. Што да дзяцей, то ім па-ранейшаму падабаюцца яго пастаноўкі.

“Днямі адбылася чарговая прэм’ера — народнай казкі “Ліса і лапаць”, — расказала Дзіна Кульбіцкая. — Першымі яе паглядзелі выхаванцы дзіцячага садка № 3, а потым да нас на спектакль прыходзілі малодшыя школьнікі, яны якраз былі на канікулах, і казка, і забаўляльная праграма ім спадабаліся”. А раз так, то будуць новыя лялечныя пастаноўкі, цікавыя і пазнавальныя.

Т. ЛУГАВАЯ

Фота аўтара

Последние новости

Будь в курсе

Трудовые права под защитой: 28 мая профсоюзные юристы ответят на все вопросы жителей области

27 мая 2026
Читать новость
Власть

Крутой о развитии АПК в Могилёвской области: перед регионом стоят серьезные задачи

27 мая 2026
Читать новость
Общество

Международный молодежный конкурс социальной антикоррупционной рекламы «Вместе против коррупции!»

27 мая 2026
Читать новость
Общество

Взгляд в прошлое, надежда на будущее

27 мая 2026
Читать новость
АПК

Развитие АПК на контроле

27 мая 2026
Читать новость
Общество

Глусчане на первом областном медиафоруме юных журналистов и блогеров «Голос поколения: новый контент»

27 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем