Темы

Купальскі дружны карагод

Купальскі дружны карагод

Калі на пляцоўцы каля Завалочыцкага сельскага Дома культуры пачалі завіхацца людзі, штосьці расстаўляць, развешваць, раскладваць, упрыгожваць, я падумала, што, мабыць, у гулянні з нагоды купальскага свята задзейнічана палова аграгарадка — такі ажыўлены рух назіраўся вакол. Калі ж за добрую гадзіну да пачатку прадстаўлення на бліжэйшых да клуба лаўках пачалі збірацца жанчынкі і займаць зручныя (сядзячыя) месцы ў імправізаванай глядзельнай зале, я зразумела, што будзе цікавае прадстаўленне, бо на дрэннае людзі б так не ішлі. Ды і антураж уражваў адпаведнасцю тэме, густам, фантазіяй і прыгажосцю — дарэчы, гэта не толькі маё меркаванне, а і тых гледачоў, што падыходзілі фатаграфавацца або рабіць сэлфі на фоне змайстраванай проста на будынку стылізаванай заслоны. Між тым на гукі музыкі да СДК народу падцягвалася ўсё больш і больш, і я зразумела, што насельніцтва ў Завалочыцах хопіць і для арганізацыі масавага прадстаўлення, і для масавасці гледачоў. Дарэчы, не трэба скідваць з рахунку і жыхароў бліжэйшых вёсак: мяркуючы па колькасці прыпаркаваных аўтамабіляў, іх у аграгарадок на гулянне таксама прыбыло нямала, прычым разам са сваімі прыезджымі гасцямі (пра гэта сведчаць нумары рэгіёнаў на іншамарках). Каб гледачы не сумавалі, ім яшчэ да пачатку прадстаўлення былі прапанаваны ці-кавыя забавы. Па-першае, быў арганіза-ваны невялікі кірмаш, дзе мясцовыя ўмеліцы прадавалі свае вырабы і вельмі смачную выпечку (кажу так, бо сама каштавала яе). Па-другое, папулярнасцю ў дзяцей і моладзі карысталася маляванне на целе ўзораў спецыяльным маркерам. Па-трэцяе, шмат якія дзяўчаты, і меншыя, і большыя, садзіліся на стульчык перад майстрыхай, якая заплятала ім адмысловыя косы. Па-чацвёртае, проста на газоне раскінуўся надзіманы планетарый, а там — мульцікі, хочаш — сядзь, а хочаш — ляж і глядзі іх на столі. І дзеці заходзілі і глядзелі.  Але, мабыць, найбольш вясёлай і папулярнай была самая што ні на ёсць вясковая забаўка — катанне на кані: як толькі бацькі забіралі з воза адну партыю дзетвары, за якую хвіліну-другую збіралася новая. І катанні гэтыя доўжыліся б яшчэ, але каля клуба пачалося прадстаўленне на купальскія матывы і сучасны лад. Бо была там не звычайная старая ды кульгавая Баба Яга, а Баба Ёга, якая нядаўна вярнулася з Індыі, дзе не толькі змяніла імя, але і развучыла індыйскія танцы. Была там і рамантычная гісторыя, дзе за руку па-свойму сімпатычнай, вельмі вясёлай і харызматычнай каханай (той жа Бабы Ёгі) змагаліся два жаніхі, ды не адны, а з камандамі сябрукоў, яны і ў лазні парыліся, і рыбу лавілі, і сілай мераліся. Праўда, не прайграў ніхто: адзін жаніх забраў сваю нявесту, а другі — знайшоў аж дзвюх новых. А якое ж Купалле без дзяўчатак-прыгажунь у вяночках, яны рыхтаваліся да свята загадзя, шукалі кветачкі ў лузе, плялі вянкі, стараліся, і, калі выйшлі ўсе на сярэдзіну пляцоўкі, каб паказаць свае ўпрыгажэнні, гледачы ўсіх падтрымалі апладысментамі, а арганізатары аддзячылі падарункамі. Зрэшты, там кожны знайшоў сваё, атрымаў сваю долю пазітыву: героі пастаноўкі здабылі сваё шчасце, дзеці-гледачы набегаліся і нагуляліся ўволю, дарослыя паглядзелі і паслухалі цікавую забаўляльную праграму — з жартамі, песнямі, танцамі, конкурсамі і прызамі, а найбольш смелыя самі ў ёй і паўдзельнічалі. Былі там і пошукі чароўнай папараць-кветкі, а таму, хто знайшоў яе, дастаўся галоўны падарунак, сказалі, што ён вельмі добра ўзнімае настрой. І якое ж Купалле без кастра?! Быў касцёр, высокі і жаркі, і быў дружны карагод вакол яго.

Добра пагулялі Завалочыцы, павесяліліся ад душы, бо з душой было арганізавана гэта свята, адчувалася зацікаўленасць усіх яго ўдзельнікаў: ад саміх культработнікаў да іх добраахвотных памочнікаў. Зрэшты, па выступленні я так і не вызначыла, хто прафесіянал, а хто аматар — настолькі арганічна ўсе ўжыліся і выконвалі свае ролі. Ды што там казаць — нават прадаўцы на кірмашы і возчык, што катаў дзяцей на кані, пранікліся агульнай ідэяй і, каб стварыць адзіны для ўсіх настрой, былі ў нацыянальных касцюмах. Я бачыла, як падыходзілі да дырэктара Дома культуры Людмілы Навіцкай людзі і дзякавалі ёй за такі цікавы суботні вечар (было гэта 8 ліпеня). А сама Людміла Рыгораўна дзякуе ўсім сваім добраахвотным памочнікам і спонсарам: і мясцовым жыхарам, і прыезджым з Мінска ды Бабруйска, што так добра папрацавалі, шмат зрабілі, каб гэта свята атрымалася. Яно і сапраўды: калі ўсе бяруцца за справу дружна, разам, то яна заўсёды пойдзе як трэба. Прыклад Завалочыцкага СДК у гэтым пераконвае. Тут сапраўды вельмі масавая, актыўная і творчая самадзейнасць. А ці не ў тым прызначэнне ўстаноў культуры, каб не толькі несці яе, культуру, у масы, але і іх, масы, прыцягваць да культуры?

 Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота аўтара

Больш фота ў разделе “Фотагалерэя. 2017 год”

Последние новости

Общество

Программа праздничных мероприятий в День Победы, Глуск

7 мая 2024
Читать новость
Общество

Встреча с коллегами из Москвы

6 мая 2024
Читать новость
Общество

С 6 по 24 мая в Глусском районе пройдет спецпрограмма «Детство без насилия»

6 мая 2024
Читать новость
Актуально

Чем опасны весенние грибы

6 мая 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко рассказал, почему на Пасху посетил храм именно вблизи Днепра

6 мая 2024
Читать новость
Общество

Светлое Воскресение Христово отпраздновали православные верующие

6 мая 2024
Читать новость
Духовность

Встреча в Свято-Богоявленском храме Глуска

5 мая 2024
Читать новость
Общество

5 мая — День печати

5 мая 2024
Читать новость
Общество

ПАСХАЛЬНОЕ ПОСЛАНИЕ ЕПИСКОПА БОБРУЙСКОГО И БЫХОВСКОГО СЕРАФИМА

5 мая 2024
Читать новость
Происшествия

Возле деревни Згоды Глусского района нашли снаряд времен войны

4 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Общество

Глускі раён у 1930-я. Лічбы і факты

4 мая 2024
Стрелка вверх
Духовность

Расписание богослужений и освящения пасхальных приношений в православных храмах Глусского района

3 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

На сувязі з чытачом. Па маршруце аўтакрамы

3 мая 2024
Стрелка вверх
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Стрелка вверх
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Стрелка вверх
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Стрелка вверх
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
Стрелка вверх
Общество

Программа праздничных мероприятий в День Победы, Глуск

7 мая 2024
Стрелка вверх