Темы

Работнікі культуры раёна падрыхтавалі да свята пісьменства тэматычную пляцоўку “Глушчына літаратурная”. Частка яе экспазіцыі прысвечана — Альгерду Абуховічу

Работнікі культуры раёна падрыхтавалі да свята пісьменства тэматычную пляцоўку “Глушчына літаратурная”. Частка яе экспазіцыі прысвечана — Альгерду Абуховічу

У Касцюковічы на Дзень беларускага пісьменства глушчане ездзілі, каб расказаць гасцям свята пра нашу Глушчыну, пазнаёміць з яе вялікай і адметнай літаратурнай спадчынай. Кіруючыся агульнай тэмай “Ад берасцяной граматы да сучасных рэалій”, работнікі культуры раёна падрыхтавалі да свята пісьменства тэматычную пляцоўку “Глушчына літаратурная”. Частка яе экспазіцыі была прысвечана жыццю і творчасці нашага знакамітага земляка, аднаго з пачынальнікаў жанру байкі — Альгерда Абуховіча.

Альгерд Рышардавіч Абуховіч (6 жніўня 1840 — 22 жніўня 1898) нарадзіўся ў маёнтку Калацічы (Бабруйскага павета Мінскай губерні, цяпер Глускі раён Магілёўскай вобласці) у сям’і Рышарда Юзафавіча Абуховіча і Караліны Эсткі. Абуховічы — старажытны шляхецкі род. Бацька меў тытул суддзі Мазырскага павета, яму належалі буйныя маёнткі Калацічы ў Бабруйскім і Грабава ў Мазырскім паветах. Дзед Альгерда Юзаф Абуховіч быў камергерам польскага каралеўскага двара. Прабабкай па мацярынскай лініі была Марыя Бандынэлі, якая паходзіла з італьянскага графскага роду Бандынэлі (Бандзінелі) і пайшла за Дамініка Вінцэнтавіча Абуховіча. Род Бандынэлі даў свету нямала знакамітых асоб. Альгерд Абуховіч ганарыўся неардынарнасцю свайго роду. На схіле дзён, фактычна парваўшы са сваім класам і жывучы ў вялікай беднасці, ён усё ж адзначае ў сваіх мемуарах: «Я падпісваюся на маіх беларускіх творах „Граф Бандзінелі“; гэта прозвішча маёй бабкі, апошняй з гэтага роду… Пазываючыся ў подпісы на дзядоў сваіх, грудзі мае парушае пачуццё нечага вялікага, сільнага…»

У гісторыю беларускай літаратуры Альгерд Абуховіч увайшоў як паэт, пісьменнік-рэаліст, перакладчык, адзін з пачынальнікаў жанру байкі, мастацкай прозы і мемуарыстыкі. Ён атрымаў добрую адукацыю, шмат ездзіў па Еўропе (Жэнева, Парыж), а сваё жыццё звязаў з літаратурай. Пасяліўшыся ў Слуцку, жыў там вельмі сціпла, займаўся рэпетытарствам і літаратурнай творчасцю, пісаў на мове простага люду, быў «мужыцкім» пісьменнікам.

Найбольш ярка талент Альгерда Абуховіча праявіўся ў напісанні баек.

На жаль, пры жыцці пісьменніка яго байкі не друкаваліся і да нашага часу дайшлі толькі некаторыя з іх (”Ваўкалак”, “Старшына”, “Суд”, “Воўк і лісіца”). Асобае месца ў творчасці пісьменніка займаюць мемуары, яны вызначаюцца цікавым зместам, каларытнасцю замалёвак, народнай мовай, свабоднай формай апавядання, выяўляюць глыбокую сувязь з народнай культурай. Дзякуючы глыбокаму веданню замежнай культуры і літаратуры, бліскучаму валоданню асноўнымі еўрапейскімі мовамі Альгерд Абуховіч стаў сапраўдным майстрам мастацкага перакладу: перакладаў на беларускую мову творы Гётэ, Шылера, Гюго, Байрана, Дантэ, Пушкіна, Лермантава і іншых.

Для афармлення эспазіцыі, прысвечанай Альгерду Абуховічу, работнікі нашай бібліятэкі падрыхтавалі тэматычныя стэнды пра яго жыццё і творчасць, падабралі адпаведную літаратуру. А яшчэ прама перад гледачамі ажывалі героі байкі “Воўк і лісіца”, і можна было ўвачавідкі пабачыць павучальную гісторыю іх сяброўства.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Фота І. ГРАМЫКІ

Последние новости

Власть

С областным фестивалем-ярмаркой «Дожинки-2026» тружеников села поздравляет Анатолий Исаченко

10 октября 2026
Читать новость
Культура

В Глусской ДШИ организовали концерт для ветеранов школы, бабушек и дедушек учеников

9 октября 2026
Читать новость
Будь в курсе

8 тысяч рублей за неделю: разбираем главные ловушки кибермошенников

9 октября 2026
Читать новость
АПК

Сегодня побывали в «Глусском-АГРО» и посмотрели, как ведется уборка кукурузы на силос

9 октября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Огород осенью: копать или не копать?

9 октября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Глусский РОЧС. Как правильно и безопасно согреться

9 октября 2026
Читать новость