Темы

Успомнім знакамітых землякоў

Успомнім знакамітых землякоў

На гэтым тыдні ёсць нагода ўспомніць імёны двух нашых вядомых землякоў — Фёдара Міхайлавіча Янкоўскага і Сяргея Іванавіча Грахоўскага. Фёдар Янкоўскі, вучоны-мовазнаўца, публіцыст, нарадзіўся 21 верасня 1918 года, Сяргей Грахоўскі, паэт, пісьменнік, перакладчык, — 25 верасня 1913 года.

Фёдар Янкоўскі “Полымя” (урывак)
Студзень. Ад Глуска да роднага Клетнага сям’ёю ехалі на простых санях. Не на вазку: вазкі, шкадую, звяліся на Глушчыне. І не на санях-лагожах, на якіх можна ўлегчыся тром-чатыром чалавекам у кажухах ды яшчэ абхінуўшыся сівымі доўгімі, з тоўстага саматканага сукна світамі, што хавалі ад ветру і дажджу, — буркамі. Лагожы таксама зніклі. На ўсё свой час. Сёння — аўтобусы, легкавікі, якіх на Глушчыне стала ці не столькі, як было некалі, год шэсцьдзясят таму назад, валоў, на якіх аралі, вазілі вазы, усё рабілі. Дый не першы раз пасля вайны я ехаў на простых санях, на якіх ляжаць дзве дошчачкі, тонкія і вузкія, падкінута салома, але не так і не столькі, каб мякка было ехаць, а толькі б не праваліцца між вазоў. Ды, мабыць, той, хто едзе на санях, пільнуецца даўняга — баіцца добраю бояззю вока людскога: ехаць на голых санях — сорам, убачаць людзі — не змоўчаць.
Пераступілі — трое нас — парог. Насустрач ніхто не выйшаў. Ніхто не азваўся.
Я расчыніў дзверы ў хату — нікога. Толькі зіхнула ў вочы, у твар печ. Яна глядзела на хату, на нас яшчэ не густым, але ўжо гатовым полымем, глядзела, міргала, свяціла сваім непаўторным няўрымслівым каляровым рухам; бязладна і прыгожа спяшаліся адзін перад адным языкі полымя.
Толькі ж трывогі, бачу, не трэба: паліцца ў печы —то мама блізка, дзесьці выйшла ці, кажа яна, выбегла з хаты на хвілінку-часінку.
Сяргей Грахоўскі
Патрэбен чалавеку чалавек


Заўжды хто-небудзь
некага чакае,
Заўжды хто-небудзь
некага шукае —
Патрэбен чалавеку чалавек,
Што прыйдзе ў бядзе
на дапамогу,
Што пракладзе надзейную
дарогу
Над кручамі i над вірамі рэк,

Што стане часткай сэрца
i сумлення,
Што прыйдзе, як высокае
натхненне,
I цеплыню i ласку прынясе.
I я яму аддам усё дазвання:
Агонь душы, любоў,
i хваляванне,
I радасці, i клопаты усе.

Хай свята дружбы лепшым
будзе святам,
Хай векам дружбы наш
завецца век,
Хай другу друг заўсёды
будзе братам
I другам — чалавеку чалавек.

Последние новости

Культура

В преддверии Всемирного дня туризма районный музей подготовил экспозицию, посвященную символам путешественников

23 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

О порядке приемки в эксплуатацию одноквартирных жилых домов и (или) нежилых капитальных построек пятого класса сложности на придомовой территории, в том числе строительство которых осуществлено без проектной документации

23 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Александр Багель 29 сентября проведет выездной прием граждан и прямую линию

23 сентября 2026
Читать новость
Культура

Успомнім знакамітых землякоў

23 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Будьте бдительны при покупке товаров в интернет-магазинах

23 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

ИНФОРМИРУЕТ МНС. ОБРАЩЕНИЯ ГРАЖДАН — ИСТОЧНИК ИНФОРМАЦИИ О НАРУШЕНИЯХ ЗАКОНОДАТЕЛЬСТВА

22 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем