Патрэбныя падарункі. Напярэдадні новага навучальнага года падарункі — рэчы, патрэбныя якраз для школы, — прымала прыёмная сям’я Вольгі Галаўковай

Напярэдадні новага навучальнага года падарункі — рэчы, патрэбныя якраз для школы, — прымала прыёмная сям’я Вольгі Галаўковай. Вольга Сямёнаўна выхоўвае трох прыёмных дзетак: Анастасійка і Аляксандр пойдуць у другі клас, а меншаму, Цімошу, у верасні споўніцца чатыры.
У марафон па аказанні дапамогі па падрыхтоўцы дзяцей да школы ўключыліся работнікі Глускага раённага выканаўчага камітэта і на сабраныя ў калектыве сродкі набылі пісьмовыя прыналежнасці. Падарункі ў прыёмную сям’ю перадалі старшыня раённага выканаўчага камітэта Уладзімір Кніга, старшыня раённага Савета дэпутатаў Вячаслаў Асташэвіч, начальнік аддзела па адукацыі Аляксандр Леўчанка. Пажадалі дзецям быць здаровымі, старанна вучыцца, вырасці і стаць дастойнымі грамадзянамі, патрыётамі сваёй краіны.
Усяго ў Глускім раёне сяголета дапамогу да школы атрымалі амаль 800 дзяцей з 334 шматдзетных і 19 малазабяспечаных сем’яў. Гэта і аднаразовая матэрыяльная дапамога да школы, і дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога (аднаразовая і штомесячная), дапамога ад прафсаюзаў, наймальнікаў, грамадскіх аб’яднанняў. Агульная сума выплат перавысіла 100 тысяч рублёў.
Т. ЛУГАВАЯ
Фота аўтара

