Темы

Рэспубліканскі суботнік

Рэспубліканскі суботнік адбудзецца 23 красавіка, яго ўдзельнікі зоймуцца добраўпарадкаваннем воінскіх пахаванняў, месцаў адпачынку, падрыхтоўкай дзіцячых лагераў. Суботнік пройдзе пад знакамі Года культуры, 75-годдзя пачатку вялікай Айчыннай вайны і 30-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Палова заробленых грошай, перадае БелТА, паступіць у распараджэнне Міністэрства фінансаў і будзе выкарыстана на праектаванне і будаўніцтва Гомельскай абласной дзіцячай бальніцы. Другая палова сродкаў застанецца ў рэгіёнах і будзе напраўлена на аднаўленне гісторыка-культурных каштоўнасцей, мясцін баявой славы, ваенных могілак, развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы рэабілітацыйна-аздараўленчых цэнтраў для дзяцей, што пацярпелі ад наступстваў чарнобыльскай аварыі, а таксама на падрыхтоўку дзіцячых лагераў да лета. У Магілёўскай вобласці грошы будуць напраўлены на рэканструкцыю палаца-паркавага ансамбля ў Жылічах Кіраўскага раёна і Успенскага манастыра ў вёсцы Пустынкі Мсціслаўскага раёна, паведамляе ТРК “Магілёў”. У мінулыя гады ўва многім дзякуючы суботнікам у вобласці адкрылі Магілёўскі цэнтр хуткай дапамогі, дзіцячы хоспіс і аднавілі дзіцячыя базы адпачынку.

Плануецца, што ў Глускім раёне ў суботніку прыме ўдзел каля 4 000 чалавек, грошай будзе зароблена больш за 90 мільёнаў, паведамілі нам у аддзеле эканомікі райвыканкама. У гэты дзень будуць працаваць дзіцячыя садкі, і выйсці, каб навесці парадак, змогуць нават мамы дашкалят. Думаецца, што не застануцца ў баку ад агульнай справы і людзі на заслужаным адпачынку. Калі ўсе разам возьмемся, то пэўна ўжо на вуліцах стане святлей і чысцей. Бо чыста і тады, калі не смецяць, і тады, калі прыбіраюць.

Последние новости

Будь в курсе

Расписание мероприятий «Александрия собирает друзей»

22 июня 2026
Читать новость
Власть

Хвілінай маўчання ўшанавалі глушчане памяць ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа

22 июня 2026
Читать новость
Общество

Пра што пісала «Радзіма» 30 год назад

22 июня 2026
Читать новость
Будь в курсе

Правовой профсоюзный прием пройдет 25 июня в Глусском лесхозе

22 июня 2026
Читать новость
Образование

Резервный день: более 120 человек сдадут ЦЭ по госязыкам

22 июня 2026
Читать новость
Общество

«Поезд Памяти — 2026»: юбилейный маршрут стартовал в Бресте

22 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем