Темы

З Божым Нараджэннем, глушчане-каталікі!

З Божым Нараджэннем, глушчане-каталікі!

Дарагія браты і сёстры, людзі добрай волі!

У радасныя дні Божага Нараджэння ў нашых сэрцах гучаць словы прадвеснікаў Добрай Навіны аб вялікай і неспасцігальнай любові Бога да свайго стварэння: “Нарадзіўся вам сёння ў горадзе Давіда Збаўца, якім ёсць Хрыстус Пан…” (Лк 2, 11). Гэтыя словы ажыўляюць нашую надзею і нагадваюць яшчэ раз пра тое, што Езус Хрыстус, які нарадзіўся ў Бэтлееме, жадае нарадзіцца і ў нашых сэрцах.

Няхай урачыстасць Божага Нараджэння адорыць кожнага з нас моцаю Бога, які прыходзіць да нас у cваім Сыне. Як жа патрабуе сёння гэтай моцы сучасны чалавек, які часта не ўсведамляе сэнсу свайго жыцця і надзеі, які турбуецца толькі пра сваю часовую будучыню. Менавіта Езус праз сваё нараджэнне прыносіць нам сілу, радасць і святло. Няхай струмень ласкаў нованароджанага Збаўцы напоўніць нашыя сэрцы гэтым каштоўным насеннем. Няхай з гэтага насення народзіцца новы чалавек, створаны “паводле Бога ў справядлівасці і святасці праўды” (Эф 4, 24).

Святочнай радасці ў Пану, Ягонага супакою і ласкі жадаю таксама на надыходзячы новы, 2024 Божы год.

Біскуп Аляксандр Яшэўскі, S.D.B. Генеральны Вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

Последние новости

Культура

В кинотеатре «Москва» 31 октября пройдет памятный вечер к 90-летию кинорежиссера Виктора Турова

26 октября 2026
Читать новость
Общество

Сделано в Беларуси: от научной идеи до мирового рынка

26 октября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко видит обоюдное желание наполнить дружественные связи с Монголией практическим содержанием 

26 октября 2026
Читать новость
Будь в курсе

«Снежный снайпер» — новый сезон 2026–2027 стартует в декабре

26 октября 2026
Читать новость
Общество

Глусский Автопарк № 15: движение вперед

26 октября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Если есть техосмотр

25 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем