Темы

З надыходзячым святам Божага Нараджэння, глушчане-каталікі!

З надыходзячым святам Божага Нараджэння, глушчане-каталікі!

Дарагія сябры!

У гэтыя дні, калі мы святкуем прыйсце нашага Пана Езуса Хрыста, няхай нованароджанае Дзіцятка атуліць Вас сваім благаслаўленнем.

Божае Нараджэнне напоўненае глыбокім сэнсам: Бог сярод нас, Бог Сапраўдны, Вечны і Усемагутны, Творца ўсяго і абсалютны Валадар прыходзіць да нас з адным жаданнем — збавіць нас.

Будучы руплівымі і найлепшым чынам выкарыстоўваючы сродкі, якія Ён дае нам, мы павінны чакаць усяго ад Яго. З нашым Панам мы можам зрабіць усё, у якой бы сітуацыі мы не знаходзіліся, і асабліва ў гэтым XXI стагоддзі.

Больш, чым калі-небудзь, мы на ўсё павінны сёння глядзець вачыма веры, — той веры, якая перамагае свет, якая дае мужнасць у барацьбе, той веры, праз якую мы супрацьстаім спакусам і пасткам злога.

Менавіта гэтая вера дапамагае нам распазнаць у Нованароджаным нашага Бога — Слова, якое сталася целам, Збаўцу свету, які просіць нас бязмежна даверыцца Яму і ўскласці ўсю надзею нашу і ўсе клопаты на Яго.

Няхай Бэтлеемская зорка заззяе і ў нашых сэрцах, абвяшчаючы Добрую Навіну і ўзмацняючы веру, надзею і любоў, каб жыць гэтымі цнотамі ўвесь надыходзячы новы, 2023 год.

біскуп Аляксандр Яшэўскі, S.D.B. Генеральны Вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

Последние новости

Здоровье

Коллектив Глусской районной больницы пополнили девять молодых специалистов

5 сентября 2026
Читать новость
Власть

С Днем белорусской письменности! Поздравление от руководства области

5 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Прокачай безопасность: три важные настройки телефона

4 сентября 2026
Читать новость
Происшествия

На пожаре в Могилёвском районе погиб пенсионер

4 сентября 2026
Читать новость
Образование

Первое сентября: как в Глусском районе отметили День знаний

4 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Огурцам — холод, арбузам — тепло

4 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем