Темы

Ад фестывалю сыру — да крыніцы

 

Ужо трэці па ліку фестываль сыру адбыўся 24 мая ў Слаўгарадзе. Мясцовыя сыравары прапанавалі землякам і гасцям шырокі асартымент хатніх сыроў: мяккі і цвёрды, плаўлены, брынза, тваражковы, салёны і салодкі…
Тым больш прыемна аб гэтым гаварыць і пісаць, што на вялікае сырнае свята былі запрошаны і госці з Глускага раёна, а дакладней — калектыў “Дубравушка”, які склаўся і добра спеўся пры раённым таварыстве інвалідаў па зроку. Прыгожа і гучна ўскалыхвалі слаўгарадскае наваколле песні пад гармонік, частушкі і жарты, прывезеныя з Глушчыны.
Пашчасціла “Дубравушцы”! Бо ўсе як адзін удзельнічалі ў дэгустацыі сыроў, смакавалі, што душа пажадала. Нават сярод прызоў трапляліся сырныя прысмакі. Я сама даўно навучылася рабіць дамашні сыр, і не адзін мой зямляк спрабаваў яго на смак. Але ўбачыць такое грандыёзнае свята сыра ў Слаўгарадзе — гэта нешта! Падумалася: і ў нас можна стварыць і правесці нешта падобнае, а можна яшчэ і цікавей!
Калі ж зноў да фестывалю, то ў яго праграме былі і майстар-класы народных умельцаў, і выставы аграсядзіб і падворкаў, і бяспройгрышная латарэя. Дарэчы, у апошнюю ўсе пагулялі. Галоўны прыз — казляня — дастаўся мясцоваму хлопчыку, магчыма, будучаму сыравару, а мы везлі дамоў памятныя сувеніры і сыры са слаўгарадскай зямлі.
І як жа, будучы ў Слаўгарадзе, не звярнуць да святога месца — Блакітнай крыніцы, якая здаўна лічыцца гаючай і валодае высокімі пітнымі якасцямі. Яшчэ кажуць, што да чалавека, які тройчы перайшоў Блакітную крыніцу, надоўга не прыстане ніякая хворасць, здароўе будзе моцным, а жыццё — доўгім і шчаслівым.
Старшыня раённай арганізацыі таварыства інвалідаў па зроку ўдзячна за дапамогу ў арганізацыі паездкі калектыва “Дубравушка” ў Слаўгарад абласному таварыству, дырэктару “Жылкамгаса” Генадзю Шуміну, вадзіцелю Алегу Жынько.
Наперадзе — новыя паездкі і экскурсіі. Лета абяцае быць гарачым і на падзеі і на яркія выступленні. Пажадаем калектыву “Дубравушка” поспеху ва ўсім!

Любоў СЛОНКІНА

Последние новости

Общество

От патефона до магнитофона. Коллекция аудиоаппаратуры глусчанина Альберта Волкова выставлена в районном историко-краеведческом музее

23 мая 2026
Читать новость
Общество

Глуск: 1396—2026. “Перуновы стрэлы” і шэдэўры сярэднявечных рамеснікаў

23 мая 2026
Читать новость
Общество

Девятиклассник гимназии Глуска Егор Лось принял участие в областном этапе республиканского юниорского лесного конкурса «Квiтней, мой лес»

23 мая 2026
Читать новость
Общество

В Могилёве завершился областной слет юных спасателей пожарных

22 мая 2026
Читать новость
АПК

В Беларуси засеяно 97% площадей яровых культур

22 мая 2026
Читать новость
Будь в курсе

Глусский РОВД. Не верьте «письмам счастья»

22 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем