Кожная пятніца — роднае, сваё! Сёння згадаем візітную картку айчыннай металургіі — Беларускі металургічны завод

Будаўніцтва БМЗ пачалося вясной 1982 года. Месцам для яго выбралі Жлобін — буйны чыгуначны вузел. Дзякуючы заводу горад з часам набыў статус металургічнай сталіцы Беларусі.
Першую плаўку брыгада сталявараў правяла ў кастрычніку 1984 года.
Менш чым праз месяц з пачатку працы завода адбыўся пуск яшчэ аднаго яго асноўнага цэха ― сортапракатнага, а ў 1985-м быў падпісаны акт Дзяржкамісіі аб прыёмцы завода ў прамысловую эксплуатацыю.
Сёння БМЗ — гэта ўнікальнае прадпрыемства, якое ўключае ўсе тэхналагічныя этапы ад вытворчасці сталі да выпуску гатовай прадукцыі.
Брэнд БМЗ запатрабаваны ў самых розных краінах свету.
Напрыклад, арматура БМЗ выкарыстоўвалася на будаўніцтве алімпійскіх аб’ектаў Лондана-2012 і Сочы-2014, Нацыяльнага стадыёна ў Варшаве, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, адноўленага храма Хрыста-Збаўцы ў Маскве.
#ДзеньРоднагаСвайго