Темы

На рэспубліканскім суботніку. Як папрацавалі глушчане

На рэспубліканскім суботніку. Як папрацавалі глушчане

У рэспубліканскім суботніку 12 красавіка па ўсёй Беларусі прынялі ўдзел каля 2 мільёнаў 400 тысяч чалавек, агульнымі намаганнямі сабрана амаль 16 з паловай мільёнаў рублёў, што на два мільёны больш, як было сабрана летась, перадае БелТА. Асаблівая ўвага надавалася добраўпарадкаванню памятных месцаў.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўдзельнічаў у работах на пляцоўцы будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея і парка Народнага адзінства. Падчас суботніка тут былі высаджаны 80 дрэў — у гонар 80-годдзя Вялікай Перамогі.

Губернатар Магілёўскай вобласці Анатоль Ісачанка прыняў удзел у навядзенні парадку ў лясным масіве па вуліцы Раўчакова ў Магілёве, на месцы масавага знішчэння мірных грамадзян. Тут плануецца  ўстанавіць памятны знак ахвярам генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Больш за тры з паловай тысячы чалавек прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку ў Глускім раёне, у тым ліку 210 школьнікаў, пенсіянераў, непрацуючых. Цэнтральны парк Глуска і парк насупраць школы № 2, сквер каля памятнага знака воінам-інтэрнацыяналістам, мемарыяльны комплекс “Воінская Слава”, тэрыторыі прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый — гэта толькі некаторыя адрасы, дзе талакою працавалі глушчане: бялілі дрэвы, рамантавалі і фарбавалі платы і скамейкі, падмяталі, зграбалі леташнюю траву і лісце, вывозілі галлё, высаджвалі дэкаратыўныя расліны і ссякалі дзікую расліннасць.

Старшыня Глускага райвыканкама Аляксей Жураўлёў і старшыня раённага Савета дэпутатаў Раман Тычына, работнікі райвыканкама ў дзень рэспубліканскага суботніка працавалі на Слаўкавіцкай малочна-таварнай ферме ААТ “Аграфірма “Слаўгарадскі”. Мужчыны абшывалі дошкамі навесы над домікамі для цялят, рабілі новую агароджу вакол фермы, прыбралі рэшткі старой агароджы.

Аляксей Жураўлёў:

— Дванаццатага красавіка Глускі раён далучыўся да старой добрай традыцыі — рэспубліканскага суботніка. Наводзім парадак на тэрыторыях сельгасарганізацый, у парках, на вуліцах. Усе жыхары разам робяць гэту прыемную і патрэбную работу — навядзенне парадку на нашай зямлі.

Па папярэдніх падліках, разам глушчане 12 красавіка зарабілі больш за 9 тысяч рублёў. Нагадаем, што сяголета грашовыя сродкі, заробленыя на рэспубліканскім суботніку, у тым ліку на рабочых месцах, пойдуць на будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Последние новости

Актуально

Школьные автобусы под контролем: ГАИ проверит перевозку детей

9 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Безопасность детей на дорогах: ГАИ усиливает контроль

9 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Александр Лукашенко: все районы в Беларуси по уровню развития должны стать не хуже Шкловского

9 ноября 2026
Читать новость
Здоровье

Полезная сладость?

9 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Беларусбанк напоминает: до 12 ноября необходимо привести благотворительные счета на медицинскую помощь в соответствие с новыми требованиями

9 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Трудами и молитвами

8 ноября 2026
Читать новость