Темы

У Глуску па вуліцы Жыжкевіча будзе новая дзіцячая пляцоўка

У Глуску па вуліцы Жыжкевіча будзе новая дзіцячая пляцоўка

У Глуску па вуліцы Жыжкевіча вядзецца капітальны рамонт прыдамавой тэрыторыі дома № 12. Доўгі час, больш за 20 гадоў, гэты двор быў адгароджаны ад вуліц Жыжкевіча і Савецкай вялікай драўлянай сцяной з бярвенняў з уваходнай вежай, стылізаваных пад старажытнасць і нават казачнасць.

Гэтая сцяна стала, так бы мовіць, візітнай карткай і адметнасцю “афганскага” дома. Аднак усё мае свой тэрмін прыдатнасці, аджыла сваё і гэтая драўляная сцяна. Замены на новае, сучаснае патрабавала і абсталяванне на дзіцячай пляцоўцы. Так і атрымалася: на прыдамавой тэрыторыі  ўстанаўліваюць дзіцячы гульнёвы комплекс “Ньюкасл” — яркі, прыгожы, з разнастайным абсталяваннем, на цвёрдым падмурку з рызінавым пакрыццём. Прадугледжаны дадатковыя пешаходныя дарожкі, азеляненне. Калі старую сцяну дэманціравалі, то некаторыя жыльцы дома хваляваліся, што двор будзе адкрыты на дзве вуліцы, і няўтульна, і небяспечна. Аднак хваляванні гэтыя дарэмныя, бо агароджа тэрыторыі таксама прадугледжана, няхай і не такая масіўная, як раней, расказалі рэдакцыі ў аддзеле архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама. Каштарысная вартасць аб’екта — амаль 110 тысяч рублёў. Завяршэнне капітальнага рамонту прыдамавой тэрыторыі жылога дома №  12 па вуліцы Жыжкевіча прадугледжана ў красавіку.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота Ірыны ГРАМЫКІ

Последние новости

Будь в курсе

Если есть техосмотр

25 октября 2026
Читать новость
Общество

Трудятся дорожники — живут дороги. Побывали в ДРСУ № 213

25 октября 2026
Читать новость
Власть

С Днем автомобилиста и дорожника! Поздравляет руководство района

25 октября 2026
Читать новость
Общество

В Глуске прошло торжественное собрание коллектива Автопарка № 15. Фоторепортаж

24 октября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Белстат: за девять месяцев в Беларуси ввели 2,7 млн кв. м жилья

24 октября 2026
Читать новость
Будь в курсе

С 26 по 30 октября на территории Могилёвской области пройдет Неделя детской безопасности

24 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем