З навагоднімі святамі віншуе Алег Дзьячэнка

Паважаныя жыхары Глускага раёна!
Віншую вас з Новым, 2025 годам і Калядамі!
Адыходзячы год звязаны са знакавымі датамі і значнымі падзеямі ў жыцці беларускай дзяржавы, Магілёўскай вобласці і Глускага раёна.
У сучасных умовах праявіліся найлепшыя якасці беларускага народа. Мы на высокім узроўні адзначылі 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 100-гадовы юбілей з дня заснавання раёна, правялі выбары дэпутатаў у мясцовыя Саветы і ў нацыянальны Парламент, захавалі грамадзянскую згоду, народнае адзінства і традыцыйныя сямейныя каштоўнасці, сваёй штодзённай добрасумленнай працай умацавалі палітычную стабільнасць, суверэнітэт і незалежнасць нашай краіны.
Няхай надыходзячы 2025 год прынясе вам новыя поспехі ў працы, вучобе, спорце і творчасці! Хай будуць моцнымі і шчаслівымі вашы сем’і! Шчыра жадаю вам жыццёвага аптымізму, здароўя і дабрабыту!
З зімовымі святамі, паважаныя землякі!
Алег Дзьячэнка, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах