Темы

“Дзяжурны” і “Бульбянае”

“Дзяжурны” і “Бульбянае”


На ніжніх фотаздымках вы, паважаныя чытачы, бачыце  магазін “Глушчанка”: як ён выглядае зараз і як выглядаў у канцы 80-х гадоў мінулага стагоддзя. На адным са здымкаў добра відаць дата, калі быў узведзены будынак — 1955 год. Да канца 80-х гадоў гэты магазін, дарэчы, называўся ён “Цэнтральны”, быў самай буйной прадуктовай гандлёвай кропкай у Глуску. Была ў яго і неафіцыйная назва — “дзяжурны” (таму што ён працаваў даўжэй за іншыя прадмагі райцэнтра), а некаторыя глушчане і зараз яго так называюць.  Як расказваюць старажылы, да вайны на гэтым месцы таксама быў невялікі драўляны магазінчык, у якім працаваў яўрэй па прозвішчы Меклер. Дзеці бегалі туды ласавацца газіраваным морсам з журавін і вельмі смачнымі трохвугольнымі мядовымі вафлямі па 3 капейкі за штуку.

Непадалёк ад “Глушчанкі” знаходзіцца кафэ “Маладосць”, якое раней было проста сталовай, а потым, у 80-я — пачатку 90-х, атрымала назву “Бульбянае”. Сюды заўсёды прыходзілі абедаць жыхары райцэнтра,  вяскоўцы, калі прыязджалі па сваіх справах, і госці мястэчка. Глушчане расказваюць, што ў 50 — 60-я гады (а магчыма, і пазней так было) у сталовай заўсёды на сталах ляжаў парэзаны на кавалачкі свежы хлеб, які наведвальнікі бралі бясплатна. У пасляваенны час насупраць будынка сталовай (там, дзе зараз стаіць па вуліцы Кірава дом 22) размяшчаліся невялікія мясцовыя прадпрыемствы: сталярны цэх прамкамбіната, цырульня і арцель “Чырвоны пекар”, якая аб’ядноўвала глускіх хлебапёкаў, кандытараў і булачнікаў. 

Вольга ЯНУШЭЎСКАЯ

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА і з архіва Ігара КІРЫНА

Последние новости

Актуально

На «Славянском базаре в Витебске» открылся «Кукольный квартал»

16 июля 2026
Читать новость
Культура

В этот летний день совет ветеранов посетил пешеходную экскурсию по исторической части поселка «Глуск— город на Птичи»

16 июля 2026
Читать новость
Актуально

Удзельнік I УНС слесар Аляксандр Галаўнёў: «Час быў такі цяжкі, што здавалася парою: прасвету няма»

16 июля 2026
Читать новость
Власть

Молочные реки, узбекские «берега» и образцовый агросервис. Главное о работе Лукашенко в регионах

15 июля 2026
Читать новость
Здоровье

Мифы о прививках

15 июля 2026
Читать новость
Актуально

У дзіцячым пансіянаце “Веснава” адбыўся конкурс «Год беларускай жанчыны”

15 июля 2026
Читать новость