Темы

Пра што пісала “Радзіма” 30 год назад

Пра што пісала “Радзіма” 30 год назад

Працяг.

Папярэдняя частка — у № 7

№ 73, 24 верасня 1994 года

“Калі мы з дырэктарам раённага аб’яднання грамадскага харчавання З. Р. Чарневіч прааналізавалі нядзельнае меню адной са школ, то ўбачанае там не давала падставы для аптымізму. Стала відавочным адно: дзеці нашы харчуюцца дрэнна. У меню пастаянна адсутнічаюць такія неабходныя ўсім прадукты, як рыба, салаты, малочныя і мясныя вырабы… Па-першае, дзеці харчуюцца толькі за кошт сродкаў, выдзеленых школьнаму харчаванню рэспубліканскім бюджэтам.

А яны мізерныя — 48 мільёнаў рублёў на год (у раёне 3200 школьнікаў). Такім чынам, кошт абеда ў дзень складае 200 рублёў. Што можа атрымаць вучань на гэтую суму? Акрамя бульбянога пюрэ і кашы, амаль нічога… У раёне ёсць асобныя сельскія школы, дзе вучні атрымліваюць больш смачныя і каларыйныя абеды. Напрыклад, Завалочыцкая і Бярозаўская. Аб гэтым паклапацілася кіраўніцтва школ, загадзя дамовіўшыся з бацькамі аб даплаце за абеды…” (На пусты страўнік пра вучобу не думаецца)

№ 76, 5 кастрычніка

“У Слаўкавіцкім лясніцтве ёсць некалькі дуброў, якія з’яўляюцца ўнікальнымі па свайму ўзросту і саставу ўваходзячых у іх дрэў… Сярод гэтага ансамбля асабліва выдзяляюцца волаты-дубы. Іх узрост 160—180 гадоў… Аднак не выключана, што і на гэтую прыгажосць можа занесціся рука з сякерай. Каб гэтага не здарылася і засцерагчы слаўкавіцкія дубровы ад такога варварства, яны прызнаны помнікамі прыроды мясцовага значэння. Аб гэтым сведчыць прынятае рашэнне выканкома райсавета, у якім гаворыцца, што даныя помнікі прыроды перададзены Глускаму лясгасу пад ахову…” (Помнікі прыроды — пад ахову)

№ 77, 8 кастрычніка

“У наш раён на гэтым тыдні прыбыла група вучоных з Інстытута эканомікі і Мінсельгаспроду… Мэта візіту — вывучыць і распрацаваць шляхі рэфармавання раённага аграпрамысловага комплексу. А пачынаецца гэта работа з канкрэтнай гаспадаркі — калгаса “Звязда”, які ў сучасны момант аказаўся ў цяжкім фінансава-эканамічным становішчы. Вучоныя на базе наяўных умоў і магчымасцей гэтай гаспадаркі прапануюць у бліжэйшы час яе калгаснікам новую мадэль кааперавання, у аснове якой закладзен галоўны прынцып: работнік павінен стаць гаспадаром…” (Пасляслоўе да калгаснага сходу, або “Выратавальны круг” ад вучоных)

Працяг будзе

Падшыўку гартала А. ВАСІЛЕЎСКАЯ

Последние новости

Власть

С Днем автомобилиста и дорожника! Поздравляет руководство района

25 октября 2026
Читать новость
Общество

В Глуске прошло торжественное собрание коллектива Автопарка № 15. Фоторепортаж

24 октября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Белстат: за девять месяцев в Беларуси ввели 2,7 млн кв. м жилья

24 октября 2026
Читать новость
Будь в курсе

С 26 по 30 октября на территории Могилёвской области пройдет Неделя детской безопасности

24 октября 2026
Читать новость
Общество

В Глусском районе проходит акция «Дай лесу новае жыццё»

24 октября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Изменения в правилах застройки. В РУП «Стройтехнорм» рассказали, какие новации вводятся с 1 декабря

24 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем