Темы

Дажджліва і халаднавата будзе ў Беларусі ў выхадныя

Дажджліва і халаднавата будзе ў Беларусі ў выхадныя, паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

У пятніцу, 12 жніўня, надвор’е ў Беларусі ў асноўным будзе вызначаць халаднаватая няўстойлівая паветраная маса, якая паступае з Балтыйскага мора, ноччу па ўсходзе краіны адчуецца ўплыў атмасфернага фронту. Уначы пераважна ва ўсходніх раёнах, днём месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У некаторых раёнах навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі прагназуецца слабы туман. Тэмпература ўначы складзе 6-12 градусаў, удзень — 16-22 цяпла.

Надвор’е ў суботу, 13 жніўня, будзе вызначаць вобласць павышанага ціску, днём па паўночным захадзе яе абумовіць атмасферны фронт, які перамяшчаецца з Балтыйскага мора. Будзе пераважна без ападкаў, толькі днём па паўночным захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу чакаецца ад 4 да 11 градусаў, удзень — 16-23.

У нядзелю і ў пачатку наступнага тыдня істотных змяненняў у надвор’і чакаць не даводзіцца: рэспубліка будзе знаходзіцца пад уплывам цыклону з цэнтрам над паўночным захадам еўрапейскай тэрыторыі Расіі і яго франтальных сістэм, якія будуць утрымліваць халаднаватае і дажджлівае надвор’е.

Последние новости

Общество

Каких специалистов готовят в военных вузах, рассказали глусским школьникам

18 октября 2025
Читать новость
Общество

Глусский парень Арсений Окрут на погранзаставе

18 октября 2025
Читать новость
Актуально

Заместитель Председателя КГК Андрей Лобович провел прием граждан в Глусском районе

17 октября 2025
Читать новость
Актуально

АФИША ВЫХОДНОГО ДНЯ. Мероприятия в Глуске 18—19 октября

17 октября 2025
Читать новость
Культура

В Глусском районе чествовали работников культуры

17 октября 2025
Читать новость
Актуально

В День матери женщин-водителей поздравили районный комитет ОО «БРСМ» и отделение ГАИ РОВД

17 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем