Темы

Праект «Мясцовы каларыт». Самаробны замок з Балашэвіч

Праект «Мясцовы каларыт». Самаробны замок з Балашэвіч

На папулярным відэахосцінгу YouTube ёсць мноства ролікаў, майстар-класаў, дзе ўмельцы расказваюць, як зрабіць для свайго жылля або гаража сакрэтны замок (і адмысловы ключ да яго), які не зможа адчыніць ні адзін злодзей. Сутнасць такога замка ў тым, што запіраючае прыстасаванне (накшталт вельмі крэпкай металічнай засаўкі з зазубрынамі) размяшчаецца ўнутры памяшкання, а ключ замыкае і адмыкае замок знадворку праз невялікую дзірачку ў дзвярах або сцяне.

Але ж, як кажуць, усё новае — гэта добра забытае старое. Тое і праўда. Такія ж замкі і ключы вядомы ў беларускіх вёсках здаўна і дзе-нідзе захаваліся да нашага часу. Напрыклад, імі карыстаюцца і зараз у некалькіх дамах вёскі Балашэвічы Глускага раёна. Гаспадары аднаго з іх расказалі, што металічны ключ памерам амаль 50 сантыметраў калісьці выкаваў нехта з мясцовых кавалёў. Адзін канец ключа сагнуты ў кальцо, а на другім  размешчана прыстасаванне для таго, каб адчыняць замок, — гэта рухомая металічная палачка, адзін канец яе тонка расплясканы, а другі круглы і служыць процівагаю. Ключ устаўляецца ў невялікую дзірачку ў сцяне каля дзвярнога вушака, процівага на яго рухомай частцы апускаецца пад сваёй вагою ўніз, а расплясканая частка, наадварот падымаецца ўверх. З дапамогай апошняй можна пасоўваць засаўку і такім чынам адмыкаць ці замыкаць замок. На першы погляд, нічога складанага ў гэтым працэсе няма. Але па сваім вопыце хочу адзначыць, што з першага, ды і з другога (трэцяга) разу адкрыць такі замок вельмі складана, амаль немагчыма, асабліва, калі не ведаеш прынцып яго дзеяння. Ды і ўвогуле, той, хто ўпершыню бачыць ключ, не можа зразумець, што гэта за рэч, не можа нават усвядоміць, што гэта ключ ад хатняга замка. 

Замок у вясковай хаце ў Балашэвічах стаіць на ўваходных дзвярах з часу яе пабудовы — а гэта ўжо больш за 65 гадоў. У ключа да такога замка ёсць толькі адзін мінус: у кішэню яго не пакладзеш, і гаспадарам прыходзіцца прыхоўваць ключ у надзейным месцы, калі яны на доўгі час адлучаюцца з дома.

Сакрэтны замок да гэтага часу надзейна ахоўвае маёмасць гаспадароў з Балашэвіч і будзе служыць ім, пакуль будзе жыць хата.

В. ЯНУШЭЎСКАЯ

Фота аўтара

Последние новости

Общество

Пераможны май. Помніць пра ўсё

8 мая 2026
Читать новость
Будь в курсе

МНС. Вниманию юридических лиц и индивидуальных предпринимателей, осуществляющих продажу безалкогольных напитков и соков

8 мая 2026
Читать новость
Общество

Торжественное мероприятие, посвященное Дню Государственного флага, Государственного герба и Государственного гимна Республики Беларусь, состоится 10 мая в Глуске

8 мая 2026
Читать новость
Общество

Евгений Тимофеевич Шилов — единственный в Глусском районе ветеран Великой Отечественной

8 мая 2026
Читать новость
Общество

Это история каждой нашей семьи. Завтра глусчане соберутся вместе, чтобы отпраздновать День Победы

8 мая 2026
Читать новость
Будь в курсе

Как мошенники используют детей, чтобы украсть деньги родителей

8 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем