Темы

«Нашы людзі». Трактарыст-машыніст Васіль Вежнавец

«Нашы людзі». Трактарыст-машыніст Васіль Вежнавец

Прафесія ў Васіля Вежнаўца, мабыць, самая распаўсюджаная ў сельскагаспадарчай галіне, ён трактарыст-машыніст, механізатар. Працуе ў адкрытым акцыянерным таварыстве “Зара Камуны”, на энерганасычаным трактары МТЗ-3022. Стаж яго работы ў гэтай гаспадарцы перавышае дзесяць гадоў. Не сказаць, каб гэта занадта шмат (ёсць і больш вопытныя па гадах трактарысты), але дастаткова, каб механізатар мог сябе праявіць, і дастаткова, каб адказнага і талковага работніка маглі заўважыць і па годнасці ацаніць яго старанне. Прычым не толькі ў сваім калектыве. Васіль Вежнавец па выніках работы за 2020 год быў прызнаны пераможцам раённага спаборніцтва сярод работнікаў вядучых прафесій і атрымаў званне лепшага механізатара. Летась пра яго, як пра аднаго з лепшых механізатараў гаспадаркі, занятых на веснавой сяўбе ў “Зары Камуны”, пісала наша раённая газета. Ухвальна ў размове з карэспандэнтамі пра яго адазваўся і галоўны аграном Валерый Шарстнёў, адзначыў, што за адказнасць і старанне ў гаспадарцы менавіта гэтаму механізатару давяраюць найбольш важную работу.

Самому Васілю Васілевічу, па яго ж словах, больш даспадобы менавіта сяўба: засыпаў зерне ў сеялку і едзь па падрыхтаваным роўным полі. Але праца механізатарам выпадае розная, і хапае яе круглы год. Сам ён, як увесну адсеяўся і летам пайшла ў рост трава, быў заняты на касьбе, восенню араў глебу і зноў сеяў — азімыя культуры, не сядзеў без работы і зімой — вывозіў арганіку. Вось так ад сезона да сезона, ад аднаго віда работ да другога ён за 2021 год выпрацаваў 4862 умоўныя эталонныя гектары — пры высокай якасці работ і пры эканоміі паліва ў 60 літраў. І гэта, трэба сказаць, зноў адзін з лепшых паказчыкаў у раёне. А сакрэтам і галоўнай умовай свайго поспеху Васіль Вежнавец называе саму працу: каб паспяхова працаваць, трэба найперш працаваць. Не гнацца за лепшым, лягчэйшым, больш выгадным ці выйгрышным, а ісці і працаваць, добра, якасна, сумленна. Тады і поспех будзе, прызнанне і павага. Зрэшты, так і выходзіць: прайшоўшай восенню Васіль Вежнавец, як адзін з перадавых механізатараў, у складзе дэлегацыі Глускага раёна ездзіў на абласныя “Дажынкі”, там ва ўрачыстай      абстаноўцы яму была ўручана Падзяка Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. Заслужыў.

Последние новости

Калейдоскоп

Пусть осень нас не подведет. Прогноз погоды на 16—20 сентября

15 сентября 2026
Читать новость
Культура

Женщины Глусчины. Библиотекарь Дина Кульбицкая

15 сентября 2026
Читать новость
Общество

Третье заседание VII Всебелорусского народного собрания пройдет в Минске 17-18 декабря 2026 года

15 сентября 2026
Читать новость
Власть

С Днем библиотек поздравляет руководство района

15 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

КГК Могилёвской области 18 сентября проведет горячую линию по вопросам ЖКХ и благоустройства

14 сентября 2026
Читать новость
АПК

7 000 тонн — и это не предел: комбайнер из «Серволюкс Агро» Сергей Май установил рекорд страны по намолоту зерна

14 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем