Темы

Акцыя «У цэнтры ўвагі — дзеці» стартавала ў Беларусі

Рэспубліканская акцыя «У цэнтры ўвагі — дзеці» стартавала 22 жніўня ў Беларусі, паведамілі ў МНС.

Акцыя пройдзе ў тры этапы. З 22 па 31 жніўня прафілактычныя мерапрыемствы будуць арганізаваны ў буйных гандлёвых цэнтрах, універмагах, іншых магазінах, дзе рэалізуюцца тавары для дзяцей школьнага і дашкольнага ўзросту. Работнікі МНС напярэдадні новага навучальнага года нагадаюць бацькам аб бяспецы дзяцей, раскажуць аб прычынах надзвычайных сітуацый і аб тым, як навучыць дзяцей правільна сябе паводзіць у выпадку іх узнікнення, раздадуць брашуры з прафілактычнай інфармацыяй і нумарамі экстранных службаў. У месцах продажу дзіцячага адзення з’явяцца не зусім звычайныя тавары — баявая экіпіроўка ратавальніка, вогнетушыцелі і аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі з надпісам «Для дзяцей, пакінутых без нагляду». З дапамогай гэтага работнікі МНС звернуць увагу бацькоў на адпаведную праблему.

Другі этап акцыі пачнецца 1 верасня і будзе праходзіць у агульнаадукацыйных установах. На школьных лінейкай і класных гадзінах работнікі МНС і педагогі будуць гаварыць з дзецьмі аб бяспецы, аб тым, як захаваць сваё жыццё і здароўе, не дапусціць надзвычайнай сітуацыі. Размовы, лекцыі і іншыя прафілактычныя мерапрыемствы традыцыйна скончацца адпрацоўкай плана эвакуацыі. Запланаваны і бацькоўскія сходы. Заключны этап (з 19 па 23 верасня) пройдзе ў дашкольных установах. Малышы ўбачаць тэатралізаваны паказ па бяспецы, тэматычныя мультфільмы. Не застануцца без увагі бацькі і педагогі.

Галоўная мэта акцыі — прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы траўматызму і гібелі дзяцей ад пажараў у выніку пакідання іх без нагляду.

Последние новости

Власть

Александр Лукашенко выступает за общую Евразию и неделимую евразийскую безопасность

3 ноября 2026
Читать новость
Общество

Волонтеры движения БРСМ «Доброе сердце» присоединилась к республиканской акции «Восстановление святынь Беларуси»

3 ноября 2026
Читать новость
Актуально

По факту. Больной вопрос?

3 ноября 2026
Читать новость
Общество

В Глусском районе прошли соревнования по пожарно-спасательному спорту среди юношей и девушек

3 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Олег Дьяченко проведет прямую линию

3 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Госавтоинспекция напоминает: безопасность на дороге начинается с ответственности каждого водителя

3 ноября 2026
Читать новость

Рекомендуем