Темы

Дзецям з ёй цікава

Дзецям з ёй цікава

У сакавіку гэтага года будзе роўна 30 год, як Ірына Уладзіміраўна Гарбулька працуе выхавацелем дашкольнай установы. Спачатку скончыла педвучылішча ў Магілёве, а потым — Мазырскі педуніверсітэт, ужо завочна. У дзіцячым садку працавала яна на Слаўгарадчыне, гэту працу прадоўжыла і ў Глускім раёне, пасля пераезду сюды ў 1994 годзе.

Ірына Гарбулька — выхавацель дашкольнай групы Заеліцкага навучальна-педагагічнага комплексу. Зараз у яе дзеткі сярэдняга садаўскага ўзросту, ад трох да пяці гадоў, гэта група інтэграваная, тут ёсць тры выхаванцы з парушэннямі  маўлення, а ўсіх іх 13 чалавек. Калі я зайшла ў ігравы пакой, усе яны сядзелі на дыване вакол выхавацельніцы і нешта ўважліва слухалі. Убачыўшы незнаёмага чалавека, дружна павіталіся, дарэчы, па-беларуску, агледзелі з ног да галавы і сказалі, што ў мяне прыгожы фотаапарат. Пасля гэтага зусім няцяжка было ўгаварыць іх сфатаграфавацца…

Глядзіш на іх вясёлую мітусню вакол выхавацельніцы і разумееш, што ў іх узаемная сімпатыя адзін да аднаго і ўзаемны інтарэс да таго, чым яны займаюцца.

— Каб дзецям было цікава, каб яны хацелі хадзіць у садзік, ім заўсёды трэба прапаноўваць штосьці новае і не пакідаць без справы, — гаворыць Ірына Уладзіміраўна. — Дзеці — вялікія даследчыкі і яшчэ большыя вынаходнікі, трэба толькі гэта ў іх абудзіць. Ім цікава займацца нейкай новай справай, а мне цікава назіраць за імі, бачыць, што ў іх атрымліваецца ўсё лепш і лепш. Часам бывае, што новыя дзеткі плачуць, калі іх прыводзяць у садок, — яно і зразумела: новая абстаноўка, новыя людзі і парадкі. Але знаёмяцца і прывыкаюць хутка — і да новых таварышаў, і да нас, да мяне і памочніка выхавацеля. Зараз са мной працуе Вера Аляксандраўна Штылёва, разам мы стараемся, каб абстаноўка ў групе была дружная, міралюбная і ўсе займаліся справай, карыснай і абавязкова цікавай.

Калі слухала Ірыну Уладзіміраўну, падумала, што, мабыць, у гэтым і ёсць сакрэт яе педагагічнага поспеху — яна ўмее рабіць, каб дзецям з ёй было цікава. А яшчэ адчула, што яна любіць гэтых малых, а яны за гэта цягнуцца да яе.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота аўтара

Последние новости

Будь в курсе

Прямую линию 2 ноября проведет Елена Козловская

29 октября 2026
Читать новость
Происшествия

Работники МЧС спасли двух мужчин на пожаре в Бобруйске

28 октября 2026
Читать новость
Образование

Какие условия созданы для развития и образования детей в Беларуси, рассказал Андрей Иванец

28 октября 2026
Читать новость
Общество

В Доме прессы состоялась пресс-конференция «Сохранение исторической правды: память, которая объединяет. Презентация книги «Геноцид белорусского народа. Сожженные деревни»

28 октября 2026
Читать новость
Власть

Депутаты обсудили ряд вопросов на внеочередной сессии областного Совета депутатов

28 октября 2026
Читать новость
Общество

Закрытие трудового семестра-2026 прошло в Глуске

28 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем