Темы

Глушчане адзначылі Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь

Глушчане адзначылі Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь

Выказаць пашану галоўным сімвалам нашай краіны 12 мая на Алеі Славы ў Глуску сабраліся прадстаўнікі мясцовай улады, сілавых структур, грамадскіх аб’яднанняў, моладзь, жыхары райцэнтра. Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь адзначаецца штогод у другую нядзелю мая, гэта свята ўстаноўлена Указам Прэзідэнта Беларусі ад 26 сакавіка 1998 года № 157.

Нашы герб, сцяг і гімн — гэта не проста сімвалы, а ўвасабленне незалежнасці і суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, яскравае сведчанне пераемнасці гістарычных традыцый і адвечнага імкнення народа да міру і стваральнай працы. Гэта адзначылі вядучыя ўрачыстасці ў Глуску.Напачатку  мерапрыемства адбыўся рытуал ушанавання дзяржаўных сімвалаў краіны. Незвычайная радасць, адзінства і згуртаванасць, пачуццё гонару адчуваліся, калі ўнеслі дзяржаўныя герб і сцяг, калі разам выконвалі наш гімн, калі гучалі мілагучныя песні пра родную Беларусь, калі ад імя  маладога пакалення клятву вернасці сімвалам краіны вымаўлялі гімназісты. Дарэчы, у той святочны дзень тысячы юнакоў і дзяўчат па ўсёй Беларусі абяцалі захоўваць вернасць дзяржсімвалам, быць дастойнымі грамадзянамі, берагчы мір.

Пра значымасць родных сімвалаў, пра тое, што яны аб’ядноўваюць пакаленні, адлюстроўваюць асноўныя каштоўнасці беларусаў, такія як любоў да Радзімы, імкненне жыць і працаваць у міры, гаварыла, віншуючы прысутных са святам, старшыня раённага савета ветэранаў Тамара Толсцік. “Шануйце галоўныя атрыбуты дзяржавы і ганарыцеся імі, — звяртаючыся да моладзі, падкрэсліла яна. — Будзьце сапраўднымі патрыётамі сваёй Радзімы”.

Г. АЎТУХОВА

Последние новости

Будь в курсе

Откуда мошенники берут наши данные: 5 источников

10 сентября 2026
Читать новость
Власть

Александр Лукашенко заслушал доклад председателя Могилёвского облисполкома Анатолия Исаченко о ходе уборки

10 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Как начислить больничный вчерашнему студенту

10 сентября 2026
Читать новость
Общество

У тракториста на подготовке лесосек, трелевке и вывозке леса Кировского лесничества Глусского лесхоза Андрея Хилы лучший результат в области

10 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Почему стоит посеять морковь осенью

9 сентября 2026
Читать новость
Культура

Работнікі культуры раёна падрыхтавалі да свята пісьменства тэматычную пляцоўку “Глушчына літаратурная”. Частка яе экспазіцыі прысвечана — Альгерду Абуховічу

9 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем