Темы

Кожная пятніца — роднае, сваё. Прапануем асобны матэрыял — згадаем храм Раства Хрыстова ў Глуску

Кожная пятніца — роднае, сваё. Прапануем асобны матэрыял — згадаем храм Раства Хрыстова ў Глуску

Апошняя пятніца кастрычніка — пятая па ліку і таму выпадае з распрацаванай намі канцэпцыі чатырох тэм праекта “Кожная пятніца — роднае, сваё”, у якіх мы расказваем пра знакамітыя мясціны, брэнды, беларускія стравы і друкуем вершы беларускіх паэтаў. Таму сёння прапануем асобны матэрыял — згадаем храм Раства Хрыстова, што знаходзіцца ў Глуску па вуліцы Жыжкевіча.

Вось якія даныя пра яго размешчаны на сайце Бабруйскай епархіі. Першыя ўпамінанні пра яго адносяцца да XVI стагоддзя (згодна з граматай князя Канстанціна Палубінскага ад 15 сакавіка 1628 года “Аб будаўніцтве храма праваслаўнага”). Праз некаторы час, з прыходам уніі, каб захаваць веру сваіх продкаў, праваслаўныя прыхаджане звярнуліся да князя Канстанціна Палубінскага і адстаялі храм і сваё права на свабоднае вераспавяданне. Зыходзячы з Дадатка да “Мінскіх епархіяльных ведамасцяў” за 1879 год храм застаўся праваслаўным. У 1865 годзе на месцы ранейшай драўлянай царквы пабудавалі новую, каменную, і асвяцілі ў гонар Святога Богаяўлення.
Пасля рэвалюцыі 1917 года архіўных дакументаў пра Богаяўленскі храм амаль не захавалася. Вядома, што ў 1937 годзе яго будынак перадалі пад клуб. У 1941 годзе фашысцкія захопнікі зрабілі з яго канюшню, аднак мясцовыя жыхары звярнуліся да каменданта Глуска, каб ім вярнулі храм, і просьба гэта была выканана.
Богаяўленскі храм заставаўся дзеючым і пасля вайны, закрылі яго ў пачатку 60-х гадоў XX стагоддзя. Будынак перадавалі то пад магазін, то пад кінатэатр, а пасля на яго падмурку і рэштках царкоўных сцен пабудавалі рэстаран, ён працаваў да 2015 года.
У кастрычніку 2016-га будынак быў перададзены Бабруйскай епархіі для адраджэння храма. Першы малебен быў адслужаны літаральна праз некалькі дзён, 4 лістапада 2016 года. З таго часу вось ужо дзесяць гадоў тут размяшчаецца прыход Раства Хрыстова на чале з настаяцелем протаіерэем Мікалаем Глазам.

У нядзелю, 1 лістапада, тут будзе адслужаны святочны малебен з нагоды 10-годдзя адраджэння храма. Чакаецца, што збярэцца нямала народу, каб раздзяліць гэтую радасць.

Т. ЛУГАВАЯ
Фота аўтара

Последние новости

Калейдоскоп

Тепло, но похолодает. Прогноз погоды на 18—22 ноября

17 ноября 2026
Читать новость
Общество

В Могилёвском районе задержан пьяный бесправный водитель

17 ноября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Заразительная польза: как киберследователи Могилёва запустили вирус, который лечит

17 ноября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко назначил Муравейко новым руководителем Витебской области

17 ноября 2026
Читать новость
Будь в курсе

С 16 по 22 ноября в Глусском районе пройдет республиканская профилактическая акция «Безопасная цифровая среда»

16 ноября 2026
Читать новость
Образование

В Беларуси стартует набор на заочное обучение в аграрных вузах

16 ноября 2026
Читать новость